Урад Іспаніі сцягвае ў Барселону паліцэйскіх
Каталонія адмаўляецца падпарадкоўвацца прызначаннаму Мадрыдам начальніку паліцыі.
Палкоўнік Грамадзянскай гвардыі Дыега Перэс дэ лос Кобос павінен стаць кіраўніком каталонскай і іспанскай паліцыі ў рэгіёне, аднак з прызначэннем узніклі праблемы.
Улады Каталоніі адмовіліся прымаць пастанову, лічачы, што дадзенае рашэнне з’яўляецца ўмяшальніцтвам у справы мясцовай паліцыі.
Па некаторых звестках, у рэгіён сцягваюць тысячы паліцэйскіх для недапушчэння рэферэндуму пра незалежнасць Каталоніі, прызначанага на 1 кастрычніка.
Нагадаем, Іспанія збіраецца павялічыць колькасць паліцэйскіх у Каталоніі для недапушчэння правядзення рэферэндуму.
Каталонія мае намер абвясціць незалежнасць адразу пасля рэферэндуму, калі жыхары рэгіёну выступяць у падтрымку гэтага рашэння. Само рашэнне ўжо было аспрэчана ў судах цэнтральнымі ўладамі.