Урад Украіны пастанавіў далучыцца да санкцый супраць Лукашэнкі
Урад Украіны пастанавіў далучыцца да санкцый Еўрасаюза супраць Лукашэнкі, у тым ліку забароніць яму прыяжджаць. Рашэнне ўраду мае зацвердзіць Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Яно прадуглеждвае забарону Аляксандру Лукашэнку і яшчэ 87 асобам з ягонага атачэння на ўезд ва Украіну.
Такім чынам, урад Украіны 7 ліпеня пагадзіўся з прапановай Міністэрства замежных спраў аб далучэнні да санкцый, ухваленых Еўрасаюзам 2 кастрычніка і 6 лістапада 2020 году. Цяпер спецыяльныя эканамічныя і абмежавальныя захады будуць накіраваны на разгляд Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і ў выпадку ўхвалення набудуць юрыдычную моц пасля іх зацвярджэння адмысловым указам украінскага прэзідэнта.
