Урокі незалежнасці ад Станіслава Шушкевіча
Канферэнцыя “RESHAPE 2017”, што адбылася ў сталічнай арт-прасторы “EventSpace», прысвячалася сучасным сусветным трэндам і блізкай будучыні Беларусі.
Сярод дакладчыкаў быў і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
– Няма дэмакратычнага выхавання. Перад тым, як нешта рабіць, раяць навучыцца падпарадкоўвацца. Вядомы амерыканскі лозунг: „Рухавік дэмакратыі – кампрамісы”. Нельга інакш развіваць дэмакратыю. У нас дзеля Беларусі ў апазіцыі не робяць такіх уступак. Калі быў спачатку Беларускі Народны Фронт, там былі вядомыя дзеячы культуры, мастакі, пісьменнікі. Хто сёння важкая асоба ў Беларускім Народным Фронце?
Канферэнцыя “RESHAPE 2017” была арганізаваная і праведзеная рэдакцыяй ан-лайн часопіса “Ідэя”. Яна сабрала новае пакаленне беларусаў, якія абмяркоўвалі будучыню нашай краіны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара