Урокі Шушкевіча: «Часам варта прытрымаць уладу пры сабе»
Што стала галоўнымі дасягненнямі Станіслава Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?
Падчас адмысловай анлайн-дыскусіі меркаваннямі падзяліліся палітычныя аглядальнікі Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька:
– Шушкевіч утрымаўся на той пасадзе, на якой ён не мусіў быць, дастаткова доўга. Прадстаўляючы меншасць – дэмакратычную апазіцыю. Беларусь прагучала на міжнароднай арэне з пазітыўнага боку. У гэты час, пры Шушкевічы, як раз Беларусь стала безядзернай краінай. І Клінтан прыязджаў. Гэта адзнака палітычнага кіраўніцтва з дэмакратычнай павесткай дня, з дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Гэта так ці інакш адбівалася на яго практычнай дзейнасці.
– Ва ўсім ён быў працілегласцю Лукашэнкі.
– Гэта ўзор іншага лідарства.
Таксама спікеры адзначылі галоўныя ўрокі Шушкевіча для наступных палітыкаў Беларусі:
– Яго многія папракаюць за тое, што ён трамаўся канцэпцыі стратэгіі «згода». Ён шукаў палітычны кампраміс. А як па-іншаму. Закон люстрацыі ў адносінах 3/4 тых, хто сядзіць у зале.
– Фактычна сапраўды ў яго не было сваёй каманды. Тым самым ён нажываў сабе ворагаў. Ён не падтрымаў «бэнээфаўскі» рэферэндум у 1992 годзе.
– Ён не трымаўся за ўладу. Не хапаўся «сінімі» пальцамі. Ці заўсёды гэта добра? Ці перавага гэта ў нашых краях? Сапраўды, калі быў крызіс вакол яго адстаўкі, ён звязаўся з Крамлём, Ельцын падумаў і не стаў яго выратоўваць. Падобная сітуацыя была і з Бабарыкам.
Паводле спікераў, асоба Станіслава Шушкевіча патрабуе навуковага даследавання і ўнясення ў пантэон палітычных дзеячоў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя