Усе перашкоды для сустрэчы „нармандскай чацвёркі” знятыя



Падчас пасяджэння Трохбаковай кантактнай групы ў Менску былі зняты ўсе перашкоды на шляху да правядзення сустрэчы ў „нармандскім фармаце”, паведаміла ў Facebook прэс-сакратарка Леаніда Кучмы Дарка Аліфер. Паводле яе, такая сустрэча павінна паскорыць вырашэнне важных пытанняў адносна вайны ў Данбасе.

 Аліфер адзначыла, што апошнім крокам стала развядзенне войскаў у раёне населеных пунктаў Залатое, Пятроўскае і Станіца Луганская. „Правядзенне сустрэчы лідараў краін „нармандскай чацвёркі” ў бліжэйшы час паскорыць рашэнне ўсіх актуальных пытанняў па ўрэгуляванні канфлікту”, — піша  Аліфер.