Усе целы ў Бучы неабходна эксгумаваць для расследавання
Усе целы ў Бучы неабходна эксгумаваць для расследавання – лічыць Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачалет.

“Мяне жахаюць выявы мірных жыхароў, якія ляжаць мёртвымі на вуліцах і ў імправізаваных магілах у горадзе Буча ва Украіне, — сказала яна. — Паведамленні, якія паступаюць з гэтай і іншых абласцей, уздымаюць сур’ёзныя і трывожныя пытанні аб магчымых ваенных злачынствах, сур’ёзных парушэннях міжнароднага гуманітарнага права і сур’ёзных парушэннях міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Важна, каб усе целы былі эксгумаваныя і ідэнтыфікаваныя, каб можна было праінфармаваць сем’і ахвяр і ўсталяваць дакладныя прычыны смерці. Неабходна прыняць усе меры для захавання доказаў”, — заявіла Бачалет.
Беларускае Радыё Рацыя
