Усходняе партнэрства: новыя падыходы



У Менску праходзіць трэці раўнд перамоваў па праекце пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцяў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Звязам.

Некаторыя ўдзельнікі сённяшняй сустрэчы міністраў замежных справаў у Брусэлі далі зразумець, што наступяць змены ў падыходзе Еўразвязу да краінаў Усходняга партнэрства.

Як паведаміў у Беларускаму Радыё Рацыя старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па справах Беларусі Богдан Здраеўскі:

– Такое рашэнне было прынятае падчас апошняй сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў Еўразвязу, якая прайшла ў Рызе. Усходняе партнэрства – праект Еўразьвязу, скіраваны на паглыбленне адносінаў з краінамі былога СССР. Азэрбайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Бліжэйшы саміт Усходняга партнэрства пройдзе ў Рызе 21-22 траўня.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя