Усходняя групоўка войскаў перайшла ў контратаку ў Бахмуце



Усходняя групоўка войскаў перайшла ў контратаку ў Бахмуце. «Вораг быў контратакаваны нашымі падраздзяленнямі і пакінуў некаторыя пазіцыі», – заявіў камандуючы Аляксандр Сырскі. Ён таксама ахарактарызаваў сітуацыю як даволі складаную.

«У бой пастаянна кідаюцца новыя штурмавыя групы „Вагнера”, байцоў іншых прыватных кампаній, дэсантнікаў. Але ўзяць горад пад кантроль праціўніку не ўдаецца».

Раней некаторыя СМІ пісалі, што «расейцы хочуць захапіць Бахмут да 9 траўня.

Беларуская Радыё Рацыя