Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік Памежнага камітэта
Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік Памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо.
На Нацыянальным прававым партале з’явілася інфармацыя пра тое, што падпісана распараджэнне аб тэрміновым камандзіраванні кіраўніка Пагранкамітэта Беларусі.
Мэта яго візіту ў Расею пакуль невядомая.
Раней расейскія СМІ паведамілі, што з прыватным візітам у Сочы знаходзіцца Лукашэнка. Да гэтага стала вядома, што Пуцін на нарадзе абмеркаваў з Саветам Бяспекі Расеі бяспеку «саюзнай» дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя
