„Уставіла вам Расея, што і паварушыцца не можаце”



Украінскі дыпламат Багдан Ярэменка лічыць „да ідыёцкага смехатворныv” тлумачэнне міністэрствам замежных спраў Беларусі спробы заблакаваць ў ААН галасаванне па рэзалюцыі адносна правоў чалавека ў акупаваным Крыме.

14095852_1209802222417231_7167187943933907986_n

Украінскі дыпламат, кіраўнік праўлення фонду „Майдан закордонних справ” Богдан Ярэменка назваў «да ідыёцкага смехатворным» тлумачэнне міністэрствам замежных спраў (МЗС) Беларусі спробы зняць з галасавання ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) рэзалюцыю па правах чалавека ў акупаваным Крыме.

У беларускім МЗС напярэдадні заявілі, што разгляд тэматыкі правоў чалавека ў ААН не мае ніякага дачынення да тэмы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Вось няхай бы міністр замежных спраў Беларусі і паспрабаваў знайсці ў справаздачах па правах чалавека ва Украіне да 2014 года інфармацыю пра такія масавыя і грубыя парушэнні, аж да палітычна матываваных забойстваў, арыштаў, знікненняў, пераследаў крымскататарского народа, іншых груп і актывістаў. Менавіта прыгнятаючая сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме непасрэдна і наўпрост звязаная з расейскай акупацыяй і нічым іншым. Уставіла вам Расея, што і паварушыцца не можаце, так майце хоць бы мужнасць прызнаць гэта, дарагія сябры», — напісаў Ярэменка ў Facebook.

15 лістапада на пасяджэнні трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН быў прыняты праект рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Крыме. За праект рэзалюцыі прагаласавалі 73 краіны — члены ААН, супраць — 23, яшчэ 76 устрымаліся.

Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН прапанавала не разглядаць парадак дня камітэта, а таксама галасавала супраць рэзалюцыі аб правах чалавека ў анексаваным Крыме.