Уступ Беларусі ў вайну «вельмі малаімаверны» адзначае Інстытут вывучэння вайны
Далучэнне беларускіх войскаў да расейскай агрэсіі ва Украіне «вельмі малаімавернае», кажа эксперт Амерыканскага Інстытута вывучэння вайны Джордж Варас у інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу «Суспільне».
Эксперт Інстытута адзначае, што ў Беларусі не хопіць рэсурсаў, каб далучэнне яе войска да вайны магло мець вырашальнае значэнне. Да таго ж, гэтыя рэсурсы патрэбныя Аляксандру Лукашэнку «дома».
«У Беларусі ёсць шэсць манеўровых брыгад. Кожная з іх можа стварыць дзве батальённыя тактычныя групы. Гэта азначае, што на тэорыі Беларусі можа быць сфармавана ўсяго 12 батальённых тактычных груп. Гэта вельмі малая колькасць, і яна не было б вырашальнай для атакі, якая рэальна пагражала б Украіне. Гэтыя падпадзелы былі б лёгкім заедкам для ўкраінскіх сіл, што бароняць Кіеў, Валынь і іншыя раёны», – лічыць Варас.
Эксперт дадае, што знішчэнне беларускіх падпадзелаў ва Украіне можа стварыць дадатковыя праблемы