«Утрыманне ўлады гвалтам сутыкнула людзей»



Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным абодвух загінулых у перастрэлцы ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску.

Паводле Ціханоўскай, прычына трагедыі ў тым, што беларусаў без суда і следства кідаюць у турмы, катуюць, даюць крымінальныя артыкулы за іх пазіцыю.

«Закон больш не абараняе людзей, а людзі вымушаныя абараняць сябе самі»,– напісала лідар грамадскіх пратэстаў 2020 года ў сваім телеграм-канале.

На яе думку, «утрыманне ўлады гвалтам сутыкнула людзей, якія ў прынцыпе ніколі б не апынуліся ворагамі», гэта прывяло да сітуацыі, калі ад нас хаваюць праўду аб тым, што адбылося, калі людзі не вераць «афіцыйным паведамленням».

Увечары 28 верасня прэс-служба КДБ распаўсюдзіла паведамленне аб гібелі свайго супрацоўніка.

Па звестках ведамства, ён атрымаў смяротныя раненні падчас спецыяльных мерапрыемстваў «па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

Беларускае Радыё Рацыя