Узгоднены практычна ўвесь беларуска-расейскі інтэграцыйны пакет
Узгоднены практычна ўвесь беларуска-расейскі інтэграцыйны пакет. Пра гэта на прыёме ў амбасадзе Расеі ў Беларусі заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Круты, паведамляе БелТА.
Па словах Крутога, засталося ўсяго некалькі пытанняў, рашэнне па якіх, як чакаецца, будзе знойдзенае ў бліжэйшыя дні. Пры гэтым ён падкрэсліў, што бакі ў першую чаргу вядуць дыялог па эканамічных пытаннях, палітычныя тэмы не стаяць на парадку дня.
«На сённяшні дзень у нас па вялікім рахунку, за выключэннем некалькіх пытанняў, якія, думаю, будуць удакладненыя ў найбліжэйшыя 2-3 дні, увесь інтэграцыйны пакет узгоднены. І мы падбярэм час, каб нашы лідары ва ўрачыстай абстаноўцы яго падпісалі або парафіравалі. Гэта, вядома, дасць абсалютна беспрэцэдэнтны новы імпульс развіццю нашых адносінаў. У першую чаргу гэта будзе эканоміка», – заявіў Дзмітрый Круты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА