Ва Украіне абмяркоўваюць гучны дэмарш Міхаіла Саакашвілі



7 лістапада Саакашвілі падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Адэскай вобласці. Гэты крок ён патлумачыў карупцыяй у вышэйшых эшалонах украінскай улады, і найперш — у атачэнні прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

[youtube id=”yt8-UaQ9xf0″]

Вось як тлумачыць гэтую адстаўку палітычны эксперт Віктар Чумак:

— Калі казаць пра адстаўку, дык я калі і не ведаў пра яе, дык чакаў. Я толькі думаў, калі менавіта яна адбудзецца: цяпер ці крыху пазьней. Бо  выдатна бачу, што па вялікім рахунку нічога там не адбудзецца і хутчэй ха ўсё яго зробяць вінаватым ва ўсіх праблемах Адэскай вобласці і не дадуць яму працаваць. Менавіта дзеля таго, каб ён не складаў паважнай канкурэнцыі тым, хто сёння пры ўладзе. 

Пра планы былога прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай вобласці пакуль нічога не вядома. Аналітыкі мяркуюць, што ён, імаверна, створыць сваю палітычную партыю ва Ўкраіне.

Беларускае Радыё Рацыя