Ва Украіне аб’явілі маштабную паветраную трывогу



Ва Украіне раніцай аб’явілі маштабную паветраную трывогу. Над Беларуссю зноў фіксуюць актыўнасць расейскай авіяцыі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дадзеныя маніторынгавых груп. Як адзначаюць назіральнікі, каля 09:30-09:40 з аэрадрома Мачулішчы ўзляцеў самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50У ВКС РФ. Пры гэтым пакуль незразумела, ці былі падняты ў паветра знішчальнікі суправаджэння МіГ-31К.

Мапа трывог ва Украіне зараз выглядае наступным чынам:

Нагадаем, учора ў Беларусі ўпершыню з лістапада мінулага года заўважылі актыўнасць авіяцыі ў раёне „Пляцоўкі 400. Купал” пад Менскам, дзе можа знаходзіцца камандны цэнтр групоўкі ВС РФ у Беларусі.