Ва Украіне апублікавалі закон аб рэінтэграцыі Данбаса
Ва Украіне апублікавалі закон аб рэінтэграцыі Данбаса. Ён надрукаваны ў парламенцкай газеце “Голас Украіны”. Дакумент носіць афіцыйную назву “Закон аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях”. Дакумент кваліфікуе Расею як краіну-агрэсара і юрыдычна вызначае, што менавіта яна акупавала частку ўкраінскай тэрыторыі.
Таксама заканадаўчы акт істотна ўзмацняе прававую базу прымянення сілавых падраздзяленняў для супрацьстаяння расейскай агрэсіі. Кіруе Узброенымі сіламі Украіны і іншымі вайсковымі фармаваннямі, якія прыцягваюцца да супрацьстаяння агрэсіі Расеі, камандуючы Аб’яднанымі сіламі, якога прызначае прэзідэнт па прадстаўленні начальніка Генштаба.
Камандуючы рэалізуе свае паўнамоцтвы праз Аб’яднаны аператыўны штаб, які плануе, арганізоўвае і кантралюе змаганне з агрэсіяй Расеі на тэрыторыі Данбаса.
Фота ua.news