Ва Украіне баяцца, што 1 лістапада Расея войскамі ўвойдзе ў Беларусь



Расея пасля 1 лістапада можа ўвесці свае войскі ў Беларусь. Гэта можа стаць вялікім выклікам для Украіны, Польшчы і Літвы, паведамляе rbc.ua.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў пра гэта падчас Кіеўскага форуму бяспекі. Аляксей Данілаў адзначыў, што цяпер складана сказаць, ці зможа беларускі народ атрымаць перамогу над рэжымам Лукашэнкі, бо Расея будзе рабіць усё магчымае, каб уплываць на працэсы ўнутры Беларусі.

„Яны ўплывалі там пастаянна, уплывалі праз эканамічныя фактары. Цяпер яны будуць развязваць пытанне ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя пасля 1 лістапада — выбараў у Малдове. Мы лічым, што яны могуць увайсці ў больш жорсткую сітуацыю і заходзіць сваімі войскамі на тэрыторыі Беларусі”, — сказаў Данілаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  gdb.rferl.org