Ва Украіне магчымыя тэрарыстычныя акты?
Ва Украіне магчымае абвастрэнне тэрарыстычнай небяспекі.
Пра гэта паведамілі ў Службе бяспекі Украіны.
Такая сітуацыя склалася ў выніку забойства ў Данецку ўплывовага баявіка Арсенія Паўлава па мянушцы “Матарола”. Нагадаем, што Матарола быў забіты 16 кастрычніка ў выніку падрыва ліфта ў яго доме.
Ці магчымыя тэракты ва Украіне? Вось што думаюць з гэтай нагоды жыхары Чарнігава, папулярнага ў беларускіх турыстаў:
– Я думаю, што не. У нас ужо людзі згуртаваліся, ужо сталі больш такія даверлівыя адзін да аднаго. Я думаю, што не будзе ў нас тэрактаў.
– Будзем спадзявацца на лепшае – гэта усё, што нам застаецца.
– Я спадзяюся на розум людзей, што не давядуць да гэтага.
У СБУ дадалі, што тэрарыстычная пагроза найперш тычыцца Данеччыны, Луганшчыны і Кіеву.
Беларускае Радыё Рацыя