Ва Украіне пачало працу афіцыйнае прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай



Ва Украіне створанае афіцыйнае прадстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай. Плануецца, што яно будзе вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у беларускай дыяспары.

Валерый Кавалеўскі

Як распавядае экс-дыпламат Валерый Кавалеўскі, найперш гаворка ідзе пра заблакаваныя банкаўскія рахункі беларусаў, міграцыйныя пытанні. Таксама будуць закранацца змены адукацыйных праграм у школах Украіны (з праграм выключаюць творы беларускіх класікаў) і перайменаванні тапанімікі, звязанай з Беларуссю.

Прадстаўніцтва будзе займацца і пытаннямі міжнароднага характару — у першую чаргу пытаннем санкцый.

24 траўня дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Кавалеўскім перадала беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага і палка „Пагоня” аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя