Ва Украіне прайшоў супольны анлайн-форум па інфармацыйнай дэакупацыі Беларусі
Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» правёў беларуска-ўкраінска-літоўскі форум пад назвай: «Дэакупацыя Беларусі ва умовах інфармацыйнага супрацьборства з дзяржавай-агрэсарам (РФ)».
Да беларусаў звярнуўся дэпутат украінскага парламента Мікіта Патураеў:
– Мы ведаем з украінскіх сацыялагічных дадзеных, што пераважная большасць Украіны ведае, што беларускі народ не нясе адказнасці за дзейнасць рэжыму, які кантралюе зараз Беларусь. Усе разумеюць рэпрэсіўны характар гэтага рэжыму, усе сачылі за сітуацыяй пасля паўстання. Таму мы цудоўна разумеем тых людзей, у якіх няма зброі і недастаткова добра арганізаваныя, каб арганізаваць сістэмны супраціў.
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык выказалася ў тым ліку, за вяртанне вывучэння беларускай мовы ў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт:
– Супольнымі высілкамі мы можам рабіць супольныя медыйныя праекты, мы можам украінцам больш расказваць пра Беларусь, мы можам трансляваць ужо існуючыя медыйныя праекты. Напрыклад, праекты “Белсата” на адзіным марафоне навінаў. Трэба вярнуць вывучэнне беларускай мовы. Я вось зараз пісала ліст міністру адукацыі пра тое, што нам трэба, каб Україна прызнавала ўкраінскія дыпломы, нягледзячы на тое, што бок рэжыму, дыктатара разарваў аднабакова пагадненне ад сумесным прызнанні дыпломаў. Нам вельмі хацелася б, каб такая супраца ішла і з боку Украіны. Гэта дапаможа нам наладжваць сувязі паміж людзьмі.
Удзельнікі беларуска-ўкраінска-літоўскага форуму таксама абмеркавалі ўплыў Расеі на інфармацыйную прастору Беларусі, шляхі і сродкі яго пераадолення. Прынамсі будзе распрацавана дактрына, на падставе якой і будзе праводзіцца далейшая дзейнасць па пазіцыянаванні Беларусі ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя