Ва Украіне працягваецца актывізацыя Міхаіла Саакашвілі



Саакашвілі можа стаць сур’ёзным апанентам прэзидэнту Украіны Пятру Парашэнку, якога былы кіраўнік Адэскай вобласці неаднаразова вінаваціў у карупцыі. Пра далейшыя перспектывы Міхаіла Саакашвілі разважае юрыст Аляксей Міроненка:

— Была парушана працэдура пазбаўлення грамадзянства. Калі Вышэйшы адміністрацыйны суд адмовіць яму ў аднаўленні грамадзянства, у яго ёсць адзін варыянт: звярнуцца ў Еўрапейскі суд. Калі грузінскі бок мае да яго прэтэнзіі, дык тыя парушэнні, якія здзейсніў Саакашвілі на думку грузінскай улады, не прызнаюцца ў свеце акрамя адной дзяржавы, Расеі.

Нагадаем, што Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства 27 ліпеня загадам Пятра Парашэнкі. 10 верасня ён здолеў прарвацца праз польска-украінскую мяжу і з тых часоў знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. У мінулы аўторак Саакашвілі пасяліўся ў намёце пратэстоўцаў ля Вярхоўнай Рады ў Кіеве й заклікаў лідараў апазіцыі далучыцца да яго.

Беларускае Радыё Рацыя