Украіна пачала афіцыйную працэдуру выхаду з СНД



Міжнародная дамова была падпісаная Расеяй, Беларуссю і Украінай 8 снежня 1990 года ў беларускіх Віскулях. Пазней да СНД далучыліся Арменія, Грузія, Казахстан, Малдова ды іншыя постсавецкія краіны.  Украінскія палітыкі ўпэўненыя, што адзіным лідарам СНД з’яўляецца Расея, што фактычна ўсе рашэнні гэтай структуры прымаюцца на карысць Масквы, і таму далейшае сяброўства ва ўмовах вайсковай агрэсіі супраць Украіны — непрымальнае.

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Палій:

— Нам трэба па-першае, прадэманстраваць усяму свету, што Украіна гэта ніякая не зона ўплыву Расеі, што з гэтым мінулым мы парвалі раз і назаўсёды. І каб паказаць расейскім імперыялістам, што ім ужо досыць глядзець на фальшывыя мапы і атрымліваць ад гэтага імперскае задавальненне, бо яны ўжо ніякага дачынення да Украіны не маюць.

Прыгадаем, што ў жніўні 2009 года з СНД афіцыйна выйшла Грузія, прытым тлумачэнні афіцыйнага Тбілісі былі падобнымі да ўкраінскім, а менавіта, узброеная агрэсія Масквы.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя