Дэбаты Парашэнкі і Зяленскага (абноўлена)
У Кіеве прайшлі дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.
Палітыкі сустрэліся на стадыёне «Алімпійскі», дзе сабралася больш за 20 тысяч чалавек. Такія дадзеныя прыводзіць прэс-служба МУС краіны. Зяленскі абвінаваціў Парашэнку ў тым, што дзеючы прэзідэнт Украіны пастаянна дае абяцанні, але іх не выконвае, і сказаў, што прыйшоў зламаць сістэму. «Я не ваш апанент, я ваш прысуд,» – сказаў ён Парашэнку.
У сваю чаргу Парашэнка раскрытыкаваў Зяленскага. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што краінай не можа кіраваць чалавек без досьведу міжнародных зносін.
* * *
Кандыдаты ў прэзідэнты Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі праводзяць дэбаты перад другім турам выбараў. Сустрэча праходзіць на НСК Алімпійскі.
Ва Украіне рыхтуюцца дэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Сёння ў Кіеве ў дэбатах паўдзельнічаюць Пятро Парашэнка і Уладзімір Зяленскі.
Дэбаты пачнуцца а 19-й гадзіне па беларускім часе на стадыёне “Алімпійскі”.
Фота: Информатор. Киев
На стадыён бясплатна распаўсюджваліся квіткі, стадыён падзелены на паловы, у якіх будуць знаходзіцца прыхільнікі кандыдатаў. Пры гэтым на ўваходах няма ніякага адасаблення прыхільнікаў аднаго і другога кандыдатаў.
Квіткі пры гэтым адмыслова зрабілі нейтральнага жоўтага колеру, нагадаем, што фіялетавы – колер штабу Пятра Парашэнкі, а зялёны – штабу Уладзіміра Зяленскага.
А 21-й гадзіне будзе эфір у студыі Грамадскага тэлебачання, на які Зяленскі адмовіўся ехаць, а вось Парашэнка ўжо заявіў пра свой удзел.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: РБК