Ва Украіне стартавала выбарчая кампанія ў Вярхоўную Раду
Ва Украіне афіцыйна стартавала выбарчая кампанія ў Вярхоўную Раду. 23 траўня быў апублікаваны і набыў сілу ўказ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які датэрмінова спыніў паўнамоцтвы парламенту восьмага склікання і прызначыў выбары на 21 ліпеня.
Аргументуючы сваё рашэнне прызначыць датэрміновыя выбары, Зяленскі заявіў, што кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе не было з 2016 году. Гэты ўказ ўжо абскардзілі ў Вярхоўным судзе. Чарговыя выбары ў парламент меліся адбыцца сёлета 27 кастрычніка.
Згодна з украінскім заканадаўствам, у склад Вярхоўнай Рады ўваходзіць 450 народных абраннікаў. Палова з іх абіраецца паводле партыйных спісаў, другая палова – па мажарытарных акругах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота REUTERS
