Ва Украіне створана Міністэрства інфармацыйнай палітыкі



Стварэнне Міністэрства інфармацыйнай палітыкі ва ўрадзе Украіны прывяло да пратэстаў СМІ і грамадзянскай супольнасці. Міністэрства ўзначаліў член “Блока Пятра Парашэнкі” Юры Стэць, аднак дагэтуль не зацверджанае палажэнне аб міністэрстве. Гэта выклікае шмат пытанняў і перасцярогаў у журналісцкай супольнасці, якая баіцца ўвядзення цэнзуры ва ўкраінскай медыяпрасторы, кажа журналіст і палітолаг Яраслаў Чарназуб.

Чаму яны гэтае пытанне вырашаюць такім чынам? Можна ж было ў Адміністрацыі прэзідэнта стварыць інфармацыйны орган, пададдзел, які б займаўся гэтымі справамі. І не было б такога грамадскага рэзанансу, які мы зараз стварылі. Ёсць людзі, якія супраць гэтага, якія ўсведамляюць, у што гэта можа ператварыцца.

У час прызначэння складу новага ўкраінскага ўрада кааліцыйныя дэпутаты, якія да выбараў працавалі журналістамі, патрабавалі прадставіць праграму і прынцыпы дзейнасці Міністэрства інфармацыйнай палітыкі. Зварот не быў прыняты і прызначэнне адбылася агульным спісам.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота dialog.ua