Ва Украіне ў выніку ваенных дзенняў загінулі як мінімум 363 дзіцяці
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны 24 лютага ва Украіне загінулі як мінімум 363 дзіцяці, яшчэ 718 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пра гэта паведамляе Офіс Генпракурора Украіны. Паводле звестак ведамства, больш за ўсё пацярпелых дзяцей у Данецкай, Харкаўскай і Кіеўскай абласцях. Пры гэтым Генпракуратура Украіны адзначае, што гэтыя дадзеныя — не канчатковыя. Падлік ахвяраў працягваецца ў месцах актыўных баявых дзеянняў і на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зафіксавала 13212 выпадкаў гібелі або ранення мірных мірных жыхароў ва Украіне з пачатку вайны 24 лютага да 14 жніўня. У ААН адзначаюць, што рэальныя лічбы загінулых і параненых могуць аказацца значна большыя, бо немагчыма аператыўна пацвердзіць выпадкі гібелі або ранення мірных жыхароў на акупаваных Расеяй тэрыторыях, а таксама ў раёнах актыўных баявых дзеянняў.
Паводле звестак агенцтва ААН па справах уцекачоў на 16 жніўня, колькасць уцекачоў з Украіны з 24 лютага, перавысіла 11 млн 150 тысяч чалавек. Пры гэтым з 28 лютага ва Украіну вярнулася з-за мяжы амаль 4 млн 800 тысяч асобаў.