Ва Украіне ўсё больш праціўнікаў Парашэнкі



Ва Украіне пашыраюцца пратэстныя акцыі супраць прэзідэнта Парашэнкі.

Пратэстоўцы незадаволеныя неэфектыўнасцю рэформаў, збядненнем людзей і высокім узроўнем карупцыі. Пратэстныя акцыі традыцыйна праходзяць у Кіеве пад будынкам Вярхоўнай Рады. Падчас апошняй акцыі, якая скончылася позна ўвечары 21 кастрычніка, людзі патрабавалі вынесці на разгляд парламенту закон пра імпічмент прэзідэнту.

Галоўны рэдактар газеты “Світ-інфо” Пётр Антоненка мяркуе, што галоўная прычына не-эфектыўнасці рэформаў – гэта тое, што ва ўладзе шмат алігархаў:

– Нічога асаблівага не памянялася пасля Майдану не ў лепшы, не ў горшы бок. Напрыклад, палова алігархаў праўладныя, пачынаючы з прэзідэнта мільярдэра, другая палова ў апазіцыі да цяперашняй улады. У нас у краіне ёсць каля дзесяці доларавых мільярдэраў – пяць пры ўладзе, пяць апаненты ўлады.  

Паводле сацыялагічных апытанняў, рэйтынг прэзідэнта Пятра Парашэнкі складае 6-7%.

Беларускае Радыё Рацыя