Ва Украіне віруе чарговы скандал вакол Саакашвілі



Нагадаем, што былы прэзідэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласці трэці дзень знаходзіцца ў вышуку, абвешчаным Генапракуратурай.

Саакашвілі інкрымінуюцца сувязі з уцёклым прарасейскім алігархам Курчанкам, шэраг антыдзяржаўных дзеяў і нават спроба дзяржаўнага перавароту. У той жа час Саакашвілі штодня выступае на мітынгах перад Вярхоўнай Радай, прытым на мітынгах гучаць заклікі да Трэцяга Майдану.

Сваім бачаннем ролі Саакашвілі ў сучаснай украінскай палітыцы дзеліцца старшыня тэлерадыёкампаніі “Свабода-FM” Алег Галаваценка:

— Міхаіл Саакашвілі – гэта цяпер як заменнік Майдану. Калі людзі выходзілі на Майдан, там не было што бараніць. Майдан быў сымболем. Вось і Саакашвілі становіцца для людзей такім жа сімвалам. Па вялікаму рахунку, асоба Саакашвілі для ягоных прыхільнікаў не надта і важная. Галоўнае – бараніць у ягонай асобе дэмакратычныя прынцыпы.

Нагадаем, што Міхаіл у ліпені 2017 быў пазбаўлены ўкраінскага пашпарту ўсё тым жа Пятром Парашэнкам, і з гэтага моманту перабывае ва Украіне ў стане апатрыда, то бок чалавека без грамадзянства. Што не замінае яму адыгрываць значную ролю ва ўкраінскай палітыцы.

Беларускае Радыё Рацыя