Ва Украіне забароняць “рускі свет”?



Ва Украіне ідэалогія “рускага свету” можа быць забароненая на афіцыйным узроўні. З такой прапановай выступіў дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследванняў, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гарбулін.

ruski_mir

Больш падрабязнасцяў ведае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Само словазлучэнне “рускі свет” з’яўляецца бессаромны плагіятам з “Pax Romana”, што ў перакладзе з лацінскага азначае “рымскі свет”. Так за часамі Рымскай імперыі называлі тэрыторыі, падкантрольныя Рыму.

У новай расейскай гісторыі тэрмін “рускі свет” быў упершыню ўжыты прэзідэнтам Пуціным у 2006 годзе на сустрэчы з інтэлігенцыяй  Санкт-Пецярбурга. Паводле адэптаў гэтай ідэалогіі, “рускі свет” – гэта канцэпцыя пры выключнасць і сусветнае месіянства расейскай нацыі. Падобная ідэалогія, толькі пра выключнасць нямецкай нацыі, была ўласцівая Трэцяму Райху.

Падзеі ва Украіне паказалі,  што ідэалогія “рускага свету” фактычна з’яўляецца агрэсіўным расейскім нацызмам.

“Такая канцэпцыя павінна быць забароненая на міжнародным узроўні, як у свой час была забароненая і нацысцкая”, – падкрэсліў акадэмік Уладзімір Гарбулін. “Для людзей і дзяржаў, якія гэтую ідэалогію прасоўваюць, павінны быць ужытыя такія ж прававыя захады, як і для прыхільнікаў нацысцкай ідэалогіі” – дадаў ён.

У Беларусі прыхільнікамі “рускага свету” з’яўляецца Расейская праваслаўная царква, казачыя арганізацыі і шматлікія структуры так званага “патрыятычнага накірунку”, якія дзейнічаюць у нашай краіне вольна і бесперашкодна.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя