Ва ўкраінскі бюджэт вярнулі $1,3 мільярда наяўнымі, якія належалі Януковічу
З вернутых у бюджэт Украіны 1,5 млрд даляраў, канфіскаваных у акружэння беглага прэзідэнта Віктара Януковіча, 87% былі наяўнымі. Аднак працэс адносна актываў акружэння экс-прэзідэнта яшчэ не завершаны. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін, паведамляе Укрінформ.
«Я браў актыўны ўдзел у тым, што мы вярнулі ў дзяржаўны бюджэт 1,5 млрд даляраў. І гэта не нейкія міфічныя каштоўныя паперы — гэта 1,3 млрд даляраў наяўнымі і каля 200 млн даляраў каштоўнымі паперамі, на памер якіх быў скарочаны дзяржаўны доўг Украіны… Мы ўпершыню ў гісторыі двухбаковых стасункаў з ЗША вярнулі 600 тысяч даляраў з амерыканскай зямлі».
Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб злачыннай арганізацыі, якая дзейнічала ў часы прэзідэнцтва Януковіча.
Па словах Еніна, людзі з акружэння Януковіча збіралі грошы з усёй Украіны, з усіх галін эканомікі, адмывалі іх спачатку ва Украіне, а потым праз так званыя прадпрыемствы-хабы выводзілі гэтыя грошы ў міжнародныя «адмывачныя» цэнтры.