Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася праверка
Злучэнні гарнізона ў Барысаве былі прыведзены сёння, 12 сакавіка, у стан вышэйшай ступені баявой гатоўнасці, паведамляюць у Міністэрстве абароны. Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася планавая праверка.
Паведамляецца, што падчас правядзення праверкі і выканання ўсіх абаронных мерапрыемстваў з запасу прызавуць прыкладна дзве тысячы ваеннаабавязаных беларусаў.
У ходзе праверкі будуць адсочвацца галоўныя пытанні баявой гатоўнасці і паўсядзённага функцыянавання арміі. Праінспектаваць плануецца розныя войскі: выведнікаў, ракетныя войскі і артылерыю, механізаваныя і зенітна-ракетныя войскі, авіяцыю, пройдуць вучэнні і з баявой стральбой.
Асаблівую ўвагу нададуць праверцы паветраных войскаў і войскаў СПА, як яны могуць прыкрываць адміністрацыйна-прамысловыя раёны і аб’екты краіны, прадухіляць атакі паветраных тэрарыстаў.
