Вадзім Кабанчук: Лічым, што кіеўскі «Шлях да Волі» цалкам атрымаўся!
У Кіеве прайшла канферэнцыя «Шлях да Волі», суарганізатарам якой выступіў Полк імя Каліноўскага. Сваіх прадстаўнікоў на сход даслалі розныя групы беларускай апазіцыі, былі і ўкраінскія дэпутаты.

Вынікі сустрэчы каментуе намеснік камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук:
– Мы ацэньваем станоўча вынікі канферэнцыі, таму што Мемарандум падпісаны, увесь час далучаюцца новыя арганізацыі, суб’екты. І наколькі я ведаю, мае калегі кажуць, што і Офіс, і Кабінет далі сваю згоду на падпісанне Мемарандуму. Таму мы, правёўшы гэтую канферэнцыю, паказалі, што беларускія ваяры, беларускія добраахвотнікі – гэта новы фактар у нашай павестцы, які фактычна стаў такім кансалідуючым цэнтрам, вакол якога могуць быць абсалютна розныя актары, суб’екты, якія часам паміж сабой не ладзяць. Але ў дачыненні да беларускіх добраахвотнікаў ёсць павага. Таму ў нас і атрымалася правесці такую канферэнцыю.
Плённым на канферэнцыі было абмеркаванне беларуска-ўкраінскіх адносін. Дэпутат Вярхоўнай Рады Багдан Яроменка нагадаў, што Украіна адначасова вымушаная працягваць адносіны і з афіцыйным Менскам, і падтрымліваць кантакты з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі. Сярод іншага былі агучаны перспектывы прызначэння спецпрадстаўніка Украіны па Беларусі.



Фота ПКК.
Беларускае Радыё Рацыя
