Вадзім Кабанчук: Вайна нясе пакуты і смерць
Год вайны, з якой прыйшлі расейскія агрэсары на ўкраінскую зямлю, паказаў і пераканаў, што Украіну перамагчы нельга. Але для перамогі трэба больш зброі. За свабоду Украіны змагаюцца і беларусы.

Кажа намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук:
– Калі казаць з вайсковага пункту гледжання, то вайсковым заўсёды ўсяго не хапае, мала і гармат, мала танкаў і снарадаў. Чым больш, тым лепей. Але ёсць нейкія мінімальныя патрабаванні, каб хаця б скласці парытэт з расейцамі. Зараз проста ў сучаснай вайне няма такога моцнага фактару перавагі жывой сілы, а нават і тэхнічнага. Бо яны ў асноўным выкарыстоўваюць тэхніку Савецкага саюзу. Гэта тэхніка, якой па 30-40 гадоў.
Паводле Вадзіма Кабанчука, дзякуючы амерыканскай і еўрапейскай дапамозе, ваенная тэхніка ўкраінцаў хоць не самая новая, але значна вышэйшага ўзроўню. Але вайна нясе пакуты і смерць, што недаравальна таму, хто яе распачаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
