Вадзім Казначэеў: На агульны вынік не паўплываеш…



Публіцыст Вадзім Казначэеў, якога ўключылі ў склад участковай выбарчай камісіі, не верыць у празрыстаць парламенцкіх выбараў.

Вадзім Казначэеў: Выбараў у Беларусі няма. Той факт, што я трапіў у склад участковай выбарчай камісіі, нічога ў гэтым плане не змяняе. Прадстаўнікі розных бакоў павінны быць у кожнай выбарчай камісіі, інакш ні пра якія выбары казаць не выпадае. У кожнай! А тое, што яны ёсць толькі ў некаторых у асобных камісіях, агульную карціну не паляпшае ніяк. І, натуральна, выбары павінны праводзіцца ў адзін дзень – то бок, датэрміновае галасаванне павінна быць жорстка абмежаваным.

РР: Нешта зменіць ваша знаходжанне ў камісіі?

Вадзім Казначэеў: У любым выпадку – на агульны вынік гэта не паўплывае. Напрыклад, пералічу я бюлетэні на адным участку. Але ж гэта за выняткам датэрміновага галасавання. І што засыплюць у «датэрміновую» скрыню, я не пракантралюю. А ўвогуле, у Беларусі няма парламента, як дзейснага палітычнага існтрумента. Дык якія могуць быць «парламенцкія выбары»?

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя