Вадзім Мажэйка: Фармаванне Кабінету стала канструктыўным фінальным акордам канферэнцыі



У Вільні завершылася канферэнцыя “Новая Беларусь”.  Святлана Ціханоўская заявіла, што прыняла рашэнне стварыць пераходны Кабінет тэрмінам на шэсць месяцаў.

У эфіры Радыё Рацыя – палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

РР: Як пераходны Кабінет дапаможа нам у сённяшняй сітуацыі?

Вадзім Мажэйка: Фармаванне Кабінету стала добрым і канструктыўным фінальным акордам гэтай двухдзённай канферэнцыі. Канферэнцыя праходзіла ў атмасферы пэўнай грамадскай апатыі. Накаліліся жарсці сярод палітыкаў, было шмат канфліктаў, шмат дыскусій. І ў гэтым сэнсе стварэнне Кабінету стала пазітыўнай ноткай, бо, сапраўды, мы выйшлі на нешта канструктыўнае.

Як гэта дапаможа? Мне здаецца, што гэта нармальны элемент фармавання палітычнай альтэрнатывы. Бо што мы мелі да гэтага? Мы мелі розныя палітычныя сілы, якія прадстаўлялі фактычна протапалітычныя рухі, палітычныя партыі. Але ў нас не было альтэрнатывы ўрада. І добра, што нешта ў гэтым кірунку з’яўляецца. Гэта добры адказ на запыт грамадства пра аб’яднанне. Гэта тое, чаго людзі хацелі. І, безумоўна, існаванне Кабінету ў такім выглядзе дапаможа зрабіць абнаўленне палітычнай дзейнасці.

Цалкам гутарка ў далучаным гукаым файле:

Беларускае Радыё Рацыя