Вадзім Мажэйка: Не варта рабіць спекуляцый



У нашым эфіры пабываў Вадзім Мажэйка – аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

На мінулым тыдні Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам. Прапаганда паведамляе, што яна была там як турыстка, што ў яе была бранзалетка, з якімі толькі турыстаў пускаюць.

– Вядома, адзінае, што беларускай прапагандзе цяпер застаецца, гэта спрабаваць неяк прынізіць статус візіту Ціханоўскай у ЗША і спрабаваць давесці, што гэта была турыстычная паездка. Маўляў, нічога там сур’ёзнага не вырашаецца. І было відавочна, што менавіта гэтую лінію заняла афіцыйная прапаганда яшчэ да таго, як Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам. І, канешне, ужо пасля гэтай сустрэчы гэтая прапагандысцкая лінія выглядае досыць смешна. Дзіўна прадставіць, што прэзідэнт першай краіны ў свеце сустракаецца з турыстамі. Статус Ціханоўскай бачны найперш па тым роўні, на якім яе прымалі. Яна сустракалася з першай асобай ЗША, з высокімі амерыканскімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі Дзярждэпа, амерыканскімі сенатарамі, з акадэмічнай супольнасцю. Гэта акурат і сведчыць пра ровень візіту Ціханоўскай, а не колер яе бранзалету.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя