Вадзім Мажэйка: Вынік выбараў у Польшчы добры для Беларусі



Выбары ў Польшчы ацэньваюць беларускія палітыкі і палітолагі.

На думку палітычнага аналітыка Вадзіма Мажэйкі, вынік польскіх выбараў вельмі добры для Беларусі:

-Любы вынік польскіх выбараў быў добры для Беларусі. Бо і кансерватары, і лібералы Беларусь падтрымліваюць аднолькава. Але зараз той вынік, які ёсць у Польшчы, я б безумоўна адзначыў як перамогу дэмакратыі ў Польшчы.

На думку аналітыка, магчымыя кааліцыі па выніках гэтых выбараў было вельмі лёгка прагназаваць:

-У прынцыпе расклад кааліцыйны на гэтых польскіх выбарах быў бачны адразу. Бо меншыя партыі, такія як “Трэці шлях” і “Левіца”, яны адразу ў прынцыпе заяўлялі, што яны не пойдуць у кааліцыю з ПіС. Партыйна і ідэйна яны бліжэй да Platformy Obywatelskiej (PO).

Вадзім Мажэйка лічыць, што іншая кааліцыя з партыяў, якія набралі невялікую колькасць галасоў, была б непрадуктыўнай.

Слухайце гутарку ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя