Вадзім Саранчукоў: Гэта дзень аднаўлення нашай дзяржаўнасці
25 сакавіка вольныя беларусы адзначаюць Дзень Волі.
Для намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова гэты дзень – дзень Дзяржаўнасці.
– Дзень аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. Немагчыма быць вольным адзін дзень. Гэта свята, якое трэба святкаваць кожны дзень кожнага году. Для мяне Дзень Волі – гэта святая дата. Сёлета спаўняецца 103-я гадавіна, калі беларусы нарэшце аднавілі сваю дзяржаўнасць. У сваёй сям’і мы, безумоўна, адзначаем гэтае свята. І сёння ў нас будзе святочная вячэра.
Сёлета ў Гародні не будзе святкавання Дня Волі. На яго не падавалі афіцыйнай заяўкі, але шматлікія гарадзенцы плануюць адзначыць гэтае свята ў сямейным коле.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
