Вадзім Саранчукоў: З боку Расеі існуе непасрэдная пагроза
Праблема нацыянальнай бяспекі ў сувязі з канцэнтрацыяй расейскай вайсковай прысутнасьці ля межаў краіны, адсутнасць межаў з гэтай краінай – адна з цэнтральных у кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ Вадзіма Саранчукова.
Удзел у выбарах прадыктаваны неабходнасьцю давесці да выбарцаў праграмы партыі БНФ і ідэяў нацыянальнай бясьпекі, функцыянальнай дзяржавы, з дэмакратычнымі прынцыпамі кіравання. Цяперашнія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не адпавядаюць сваёй задачы, кажа Вадзім Саранчукоў:
– Я не магу сказаць, што нават ацэньваючы папярэднія кадэнцыі, дэпутацкую групу „Рэспубліка”, калі была хоць нейкая альтэрнатыва, у Палаце прадстаўнікоў такой альтэрнатывы няма. Баюся, што калі гэтыя выбары спрацуюць па такой жа схеме, як былі раней, і ўсе дэпутаты будуць прызначаныя, то гэтай альтэрнатывы не будзе ўсю наступную кадэнцыю. Мы бачым непасрэдную пагрозу з боку Расейскай Федэрацыі – гэта двухгадовая вайна з Украінай, гэта вайсковая база на тэрыторыі Беларусі, гэта разгортванне вайсковых частак у Клінцах і пад Смаленскам.
Пазнаёміцца з асноўнымі ідэямі праграмы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па выбарчай акрузе №51 Вадзіма Саранчукова выбарцы змогуць з яго тэлевезійнага выступу, які пройдзе 19-га жнівеня, а 19-й гадзіне.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара