Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць



Выконваючы абавязкі кіраўніка Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што партыя працягвае працаваць нават у такіх складаных умовах, калі кіраўнік партыі знаходзіцца за кратамі, а намесніку старшыні Юрыю Меляшкевічу прад’явілі абвінавачванне па эканамічным артыкуле:

– Партыя працягвае працаваць у прававым полі як зарэгістраваная структура. Тыя працэдуры, якія прадугледжаныя ўнутраным рэгламентам і беларускім заканадаўствам, усе структуры, якія працавалі ў Беларусі, працуюць па наладжанай схеме сувязяў, таму ў нас няма вялікай праблемы ў разрыве гэтых сувязяў.

Палітык спрабуе ліставацца з палітвязнямі, аднак, па яго словах, лісты адмыслова не прапускаюць:

– Гэта не ноў-хаў для Рыгора Кастусёва, гэта тычыцца ўсіх, хто зараз адбывае быццам пакаранне, таму сувязі трымаюцца, мы знаходзім магчымасці падтрымкі. Але я дакладна магу сказаць, што гэтыя сувязі вельмі ўскладненыя, і гэта праблема як для тых людзей, якія зараз знаходзяцца на волі, так і вельмі вялікая праблема для тых людзей, якія зараз знаходзяцца ў вязніцах.

З-за палітычнага пераследу Вадзім Саранчукоў быў вымушаны пакінуць Беларусь і ўжо больш за год жыве ў Літве, дзе прымае актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці беларускай дыяспары.

Беларускае Радыё Рацыя