Вадзім Саранчукоў: Подпісы за БНФ ставяць людзі рознага ўзросту
Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адзначае, што людзі чакаюць зменаў:
– Штодня мы ставім пікеты ў Гародні. Правакацый нейкіх не было, можа быць з-за таго, што вялікая група стаіць, можа быць нейкія іншыя чыннікі. Рэакцыя людзей пазітыўная.
Прадстаўнікі Партыі БНФ вылучылі ў гарадзенскія ўчастковыя камісіі амаль паўсотні сваіх сяброў. Вадзім Саранчукоў распавядае пра вылучаных у камісіі гарадзенцаў:
– Сканцэнтраваліся на двух гарадзенскіх акругах, цалкам вылучылі ва ўсе камісіі 51-й акругі, таксама на 49-ю. Агулам пададзена каля 50-ці пратаколаў вылучэння нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Згодна заканадаўству партыя можа вылучаць выключна сваіх сяброў, таму ўсе гэтыя людзі з’яўляюцца сябрамі Партыі БНФ. На сённяшні дзень гэта даўнія сябра, а таксама тыя, якія запісаліся да нас на пікетах. Вобразу, што гэта студэнт або непрацуючы пенсіянер няма, гэта рабочыя, служачыя, навукоўцы і студэнты таксама.
Ён упэўнены, што цягам бліжэйшага тыдня ўдасца сабраць 1000 подпісаў і стаць кандыдатам у дэпутаты. Каманда мае намер выстаўляць пікеты ў цэнтры Гародні на вуліцы Савецкай.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня