Вадзім Саранчукоў: Ядзерная зброя – пагроза для Беларусі
25-га сакавіка Пуцін заявіў расейскім СМІ пра размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.
Выконваючы абавязкі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што гэта для Беларусі – вялікая шкода:
– Для нацыянальных інтарэсаў, гэта безумоўна вялікая шкода. Ядзерная архітэктура вельмі складаная і перамяшчэнне ядзерная зброі – гэта не тое, што пераставіць карабок запалак. Безумоўна гэта негатыўна адбіваецца, як на стаўленні да Беларусі ў Еўропе і ў свеце, гэта безумоўна цягне за сабой пагрозы, бо Беларусь аўтаматычна становіцца нейкай патэнцыйнай кропкай небяспекі.
Ён лічыць кепскім, што размяшчэнне гэтай зброі робіцца ў поўнай таямніцы:
– Самая вялікая праблема ў тым, што ўсё гэта робіцца ў поўнай таямніцы. Партыя БНФ заўсёды выступала супраць размяшчэння расейскіх вайсковых аб’ектаў на нашай тэрыторыі, бо гэта не адпавядае нацыянальным інтарэсам. Тым больш з’яўленне нейкіх дадатковых войскаў на тэрыторыі Беларусі. Хай сабе тактычная, але яна ўсё роўна нясе непасрэдную пагрозу для нашых жыхароў і нашай краіны.
Вадзіма Саранчукова здзіўляе, што да сённяшняга часу няма ніякага афіцыйнага каментара ад афіцыйнай улады пра размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.
Беларускае Радыё Рацыя