Ваенны пераварот у Зімбабвэ: прэзідэнт Мугабэ пад арыштам
Армія Зімбабвэ ўвяла бронетэхніку ў сталіцу краіны Харарэ і аб’явіла па нацыянальным тэлебачанні пра пераход улады пад свой кантроль. Прэзідэнт Роберт Мугабэ, які кіраваў дзяржавай 37 гадоў, знаходзіцца пад хатнім арышт „у поўнай бяспецы” заявілі вайскоўцы. Мяркуючы па ўсім, ад 93-гадовага дыктатара чакаюць заявы пра добраахвотную адстаўку, пасля чаго, як мяркуецца, ён павінен пакінуць краіну, перадае інфармагенцтва Reuters.
Палітычны крызіс у Зімбабвэ пачаўся пасля таго, як прэзідэнт Роберт Мугабэ звольніў віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагву з яго пасады. Гэты палітык лічыўся пераемнікам састарэлага дыктатара і карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод вайскоўцаў, паколькі з’яўляўся героем вызваленчай вайны 1970 года. Суайчыннікам Роберт Мугабэ патлумачыў сваё кадравае рашэнне тым, што „Мнангагва спрабаваў захапіць уладу ў краіне шляхам пры дапамозе вядзмарства”. Вайскоўцы ў звышнатуральныя сілы не паверылі і вырашылі самастойна навесці ў краіне парадак.
Па чутках, Роберт Мугабэ планаваў завяшчаць сваю пасаду ўласнай жонцы Грэйс. Раней яна неаднаразова заяўляла журналістам, што „нават калі Роберт Мугабэ памрэ, жыхары Зімбабвэ ўсё роўна прагаласуюць за яго труп, таму што любяць свайго прэзідэнта”. Па афіцыйных дадзеных, на апошніх выбарах Мугабэ набраў больш за 90% галасоў, аднак цяпер, калі вуліца Харарэ патрулююцца ваеннымі, абараніць „усенароднага ўлюбёнца” ніхто чамусьці не выйшаў. Грамадзяне краіны з разуменнем ставяцца да дзеянняў ваенных, а супрацоўнікі паліцыі нават здаюць сваю зброю па іх патрабаванню без усялякага супраціву.