Ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне расследуюць у Гаазе



Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследаванне магчымых ваенных злачынстваў Расеі ва Украіне.

Фота з сайта www.aa.com.tr

Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе пасля звароту 39 краін-удзельніц пачаў расследаванне магчымых ваенных злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны ў час баявых дзеянняў.

„Наша праца па зборы доказаў ужо пачалася”, — заявіў пракурор МКС Карым Хан.

Папярэдняе расследаванне паказала, што ёсць абгрунтаваныя падазрэнні, што ва Украіне былі ўчыненыя злачынствы, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю МКС, гаворыцца ў паведамленні на сайце суда.

МКС займаецца крымінальным пераследам асоб, адказных за генацыд, ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама злачынствы агрэсіі. Суд пачаў працу ў 2002 годзе.

Расія не з’яўляецца краінай-удзельнікам МКС, хоць некалькі гадоў — да далучэння Крыма ў 2014 годзе — супрацоўнічала з судом.

У асноўным МКС пакуль займаўся расследаваннем спраў, звязаных з краінамі Афрыкі.

Паводле meduza.io