Вагнераўцам прапанавалі далучыцца да лукашэнкаўскага «ГардСервісу»



Цэнтар нацыянальнага супраціву Украіны (яго звязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спецыяльных аперацый Украіны) паведаміў, што вагнераўцам, якія адмовіліся ад кантракту з Узброенымі сіламі Расеі, прапанавалі далучыцца да кампаніі «ГардСервіс». Яна стала трэніруецца ў Мар’інай Горцы Менскай вобласці на базе колішняга цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі „Дынама“.

«Асноўная задача ПВК — залучэнне для супрацьдзеяння апазіцыі ў выпадку неспрыяльнага палітычнага сцэнара для Аляксандра Лукашэнкі», — адзначаецца ў паведамленні цэнтру.

У Цэнтры нацыянальнага супраціву кампанію «ГардСервіс» назвалі «прыватнай вайсковай кампаніяй рэжыму». Як вядома, «ГардСэрвіс» быў зарэгістраваны ў лістападзе 2019 году ў Менску. Кампаніі дазволена набываць ва ўласнасць, захоўваць і перадаваць сваім супрацоўнікам службовую і цывільную зброю і боепрыпасы да яе для аказання ахоўных паслуг. Супрацоўнікі «ГардСэрвіс» павінны з’яўляцца грамадзянамі Беларусі, праходзіць праверку ў органах унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя