Вагнераўцы могуць пайсці з Беларусі ў ЕС разам з мігрантамі – прэзідэнт Літвы



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа не выключае, што калі частка наймітаў-вагнераўцаў перабярэцца ў Беларусь, то рэжым Аляксандра Лукашэнкі паспрабуе выкарыстаць іх для нелегальнай міграцыі ў Літву і іншыя краіны, якія мяжуюць з РБ. Таму Захад павінен быць гатовы да падобных правакацый і пагроз, сказаў ён у падкасце выдання Politico.

Прэзідэнт Літвы лічыць, што нелегальная міграцыя ў руках Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна – «гэта іншы від міграцыі». Таму патрабуюцца адпаведныя рашэнні. А пакуль мігрантаў спрабуе нелегальна перайсці ў Літву няшмат. Пры гэтым пагроза дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы з боку Беларусі захоўваецца, падкрэслівае Гітанас Наўседа.