Вайна ва Украіне, 11 сакавіка (абноўлена)



Расейскія войскі захапілі кіраўніка Мелітопаля Івана Фёдарава

Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

Паводле інфармацыі Герашчанкі, Фёдараў адмовіўся ад супрацы з акупацыйнымі войскамі і быў захоплены ў гарадскім крызісным цэнтры, адкуль яго вывезлі ў невядомым кірунку.

***

Aнджэй Дуда: Няхай Кіеў і іншыя гарады Украіны не спасцігне лёс разбуранай Варшавы. Затрымаем гэтае зло!

Анджэй Дуда, fot. Sejm RP/transmisja

„Не можам дапусціць, каб Расея разбурыла незалежную і дэмакратычную Украіну – заявіў у час урачыстага супольнага паседжання дэпутатаў і сенатараў Польшчы, якое склікана ва ўгодкі ўступлення Польшчы ў НАТО, прэзідэнт РП Анджэй Дуда. Здарыўся выклік для вольнага свету!”

Мінабароны Беларусі: Інфармацыя пра ракетны удар па беларускай вёсцы — фэйк

«Міністэрства абароны адназначна заяўляе, што інфармацыя аб ракетным удары па беларускай вёсцы з’яўляецца трызненнем», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Іна Гарбачова.

Сёння ва ўкраінскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што расейскія самалёты з тэрыторыі Украіны абстралялі беларускую вёску Капані.

Жыхары Столінскага раёна, апытаныя «Нашай Нівай», пацвярджаюць факт інцыдэнта ў раёне беларуска-ўкраінскай мяжы

Выглядае, што выбухі былі, але не ў Копанях, як паведамлялася спачатку, а ў бок Бухліч. Вось што кажуць людзі:

— Вёскі Варані Столінскага раёна: «У 15.02 было тры выбухі і дым быў. Вельмі моцныя выбухі. Мая маці жыве вельмі блізка ад граніцы. Яна сказала, што ў хаце яе затрэсліся вокны. Цяпер сталі ездзіць пагранічнікі, шмат так іх праехала. Самалёт лятаў, лятаў, а потым выбухі. Вось так было».

— Іншая жыхарка вёскі Варані: «Нешта было ў раёне 3 гадзін дня. Мы не ведаем, што здарылася. Былі выбухі: Копані, Люты Бор, Бухлічы, у тым баку. Самалётаў не бачылі, але гудзела нешта».

— «Самалёты 4 штукі ляцелі над Столінам у бок Украіны, а потым чутныя былі выбухі».

— «Я жыхар вёскі ў Столінскім раёне, але далекавата ад Копаняў. Выбухаў не чуў. Але гукі самалётаў былі чуваць сёння разоў пяць, чаго раней не было».

— «Баранавічы. Цэлы дзень узлятаюць на паўднёвы усход і вяртаюцца адтуль».

***

„Расейскія акупанты рыхтуюць правакацыю, каб прымусіць кіраўніцтва Беларусі да вайны супраць Украіны”.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у Facebook.

„Звяртаюся да беларускага народа. Сябры. Паводле інфармацыі, у якой мы поўнасцю ўпэўнены і якую пацвердзілі, камандаванне расейскіх акупацыйных войскаў рыхтуе серыю крывавых правакацый. Згодна з іх злачыннай задумай, расейская авіяцыя рыхтуецца нанесці ўдар па шэрагу населеных пунктаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь , якія знаходзяцца паблізу ад украінска-беларускай мяжы. У прыватнасці, удару збіраюцца падвергнуць населены пункт Капані, Столінскага раёна Берасцейскай вобласці”, – заявіў міністр.

Паводле яго слоў, для маскіроўкі злачынства Расея мае намер ажыццявіць атаку з паветранай прасторы Украіны.

* * *

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве заявіў, што „Украіна рыхтавалася напасці на сумесныя войскі РФ і Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Беларусі”.

Фота: Пул Первого, скрыншот з відэа

Лукашэнка спачатку заявіў аб нейкай „прэвентыўнай стральбе Узброеных сіл Украіны” нібыта ў момант папярэдняй сустрэчы з Пуціным (адбылася ў Маскве 18 лютага – рэд), а потым яшчэ сказаў, што пакажа Пуціну „карты падрыхтоўкі нападу Украіны на Беларусь”.

* * *

На сённяшні дзень Украіну пакінулі больш за 2,5 мільёна чалавек.

Пра гэта паведаміла Міжнародная арганізацыя па міграцыі. За суткі гэтая лічба павялічылася на 200 тысяч. Раніцай Польская памежная служба паведаміла, што з 24 лютага, гэта значыць з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну, у Польшчу прыбылі 1 мільён 520 тысяч чалавек з гэтай краіны

* * *

Мэр Харкава папярэдзіў аб моцных маразах і заклікаў перасяляцца ў школы і садкі тым, хто застаўся без жылля

«Дарагія харкаўчане! Ідуць моцныя маразы. Я заклікаю ўсіх гараджан, чые дамы з прычыны абстрэлаў Харкава засталіся без цяпла, спускацца ў метро, падвалы і бамбасховішчы. Таксама пераходзіць у школы і садкі, якія ацяпляюцца. Там мы забяспечым вас усім неабходным для жыцця, уключаючы гарачае харчаванне!!!» — сказаў Ігар Церахаў.

***

На Чарнобыльскай АЭС Пуцін рыхтуе тэракт, каб абвінаваціць Украіну

Украінская выведка валодае інфармацыяй, што расейскія акупанты рыхтуюцца здзейсніць тэракт у «зоне адчужэння» ў Чарнобылі, каб абвінаваціць Украіну. Піша “ Украінская праўда” са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны. «Паводле наяўнай інфармацыі, Уладзімір Пуцін аддаў загад падрыхтаваць тэракт на Чарнобыльскай АЭС. Падкантрольная Расеі Чарнобыльская АЭС плануе стварыць тэхнагенную катастрофу, адказнасць за якую акупанты паспрабуюць перакласці на Украіну. Гэта значыць, не атрымаўшы жаданага выніку ад наземнай ваеннай аперацыі і прамых перамоваў, Пуцін гатовы пайсці на ядзерны шантаж сусветнай супольнасці, каб зменшыць падтрымку Украіны. Цяпер і Ўкраіна, і свет, і сама Расея разумеюць, што заявы аб датычнасці Ўкраіны да стварэньня ядзернай пагрозы — гэта ўсяго толькі інсцэніроўка пасрэднага сцэнару». Паведамляе Галоўнае ўпраўленне украінскай разведкі. Зараз станцыя абясточана і адключана ад сістэм маніторынгу Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

***

Расея пагаджаецца на перамовы з Украінай дзеля тактычнай выгады – лічыцць кіраўнік разведкі ЗША

Кіраўнік разведкі ЗША дапусціў, што Расея пагаджаецца на перамовы з Украінай дзеля тактычнай выгады. Уільям Бёрнс дапускае, што ў Пуціна няма стойкай і нязменнай мэты ў вайне з Украінай.

Пра гэта ён сказаў, выступаючы ў камітэце Сенату па разведцы, паведамляе ABC News. Чыноўнік дадаў, што паралельна Пуцін стварае ў сваёй краіне «прапагандысцкую бурбалку», але наўрад ці ў яго атрымаецца цалкам ізаляваць расіян ад навінаў аб рэальным становішчы спраў як з вайной, так і з расейскай эканомікай.

Бёрнс лічыць, што ЗША важна сур’ёзна ўспрымаць рызыку патэнцыйнага прымянення Расеяй хімічнай зброі — як «пад фальшывым сцягам», так і наўпрост. На яго думку, у дадзеным выпадку Захаду ўдалося правільна падрыхтавацца да інфармацыйных стратэгій РФ і загадзя падарваць прапагандысцкія разлікі Крамля, прадэманстраваўшы свету, хто з’яўляецца агрэсарам.

***

Украіна рыхтавалася да нападу Расеі з лістапада, але не чакала ўдару з Беларусі

Да ўварвання Расеі Украіна пачала рыхтавацца яшчэ ў лістападзе мінулага года. Аднак украінцы не чакалі ўдару з тэрыторыі Беларусі, заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.

„Не маглі сказаць грамадству, што будзе вайна. Гэта было недапушчальна, таму што гэта была адна з тактык Расейскай Федэрацыі, каб тут пачаўся хаос”, — перадае яго словы radiosvoboda.org.

Данілаў прызнаў, што ўкраінскія ўлады былі не падрыхтаваныя да атакі з тэрыторыі Беларусі. Ён назваў гэта ўдарам у спіну.

„Не чакалі, што яны пойдуць па ўсіх франтах. Гэта была нечаканасць”, — дадаў ён.

Па яго словах, украінцы рыхтаваліся да абвастрэння на харкаўскім, сумскім, луганскім і крымскім кірунках. Вайна Расеі супраць Украіны пачалася 24 лютага. Наступ ішоў у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Таксама з тэрыторыі Беларусі адбываецца запуск ракет у бок Украіны. Паводле ўкраінскіх звестак, з Беларусі прылятаюць расейскія бамбавікі, якія наносяць авіяўдары.

***

У выніку абстрэлу Луцка два чалавекі загінулі, шэсць паранены

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў старшыня Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юры Пагуляйка.

„Раніцай, прыкладна а 05:45, адбыўся абстрэл чатырма ракетамі, якія, паводле ацэнак, былі выпушчаны з бамбавіка арміі Расейскай Федэрацыі па аб’ектах ваеннага аэрадрома „Луцк”… Інфармацыя аб загінулых цяпер: знойдзены двое загінуўшых ваеннаслужачых, параненых рознай ступені цяжкасці – 6”, – паведаміў ён. Пагуляйка дадаў, што расчыстка завалаў працягваецца.

***

Мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка запісаў відэазварот аб катастрафічнай сітуацыі ў горадзе

Паводле яго слоў, расейскія войскі абстрэльваюць жылыя масівы і не дазваляюць даставіць гуманітарную дапамогу.

„15-ы дзень ідзе цынічная і знішчальная вайна супраць чалавецтва. Два дні пекла, армагедона, якія нам учынілі расейска-фашысцкія войскі. Яны цынічна страляюць з забароненай зброі – „Градамі”, гаўбіцамі – па жылых масівах. Кожныя 30 хвілін у горад Марыўпаль заходзіла авіяцыя, працавала па жылых масівах, забіваючы мірнае насельніцтва, старых, жанчын, дзяцей. У гэтым сёння веліч расейскай арміі? Гэта цынізм. Генагенцыд, які зладзіла расейскае войска на чале з іх тэрарыстам Пуціным супраць мірнага Марыўпаля „, – заявіў гарадскі галава.

Паводле яго слоў, акупанты „цынічна трымаюць у палоне 400 тысяч марыўпальцаў, якія з надзеяй кожны дзень чакаюць гуманітарны калідор, сцвярджаючы, што ён нібыта ёсць”.

***

Улады Беларусі дазволілі перамяшчэнне расейскіх ракет па сваёй чыгунцы

Пра гэта паведамляе Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры СНБА Украіны ў сваім Facebook.

Пры гэтым, умовы перавозкі не адпавядаюць ніякім правілам бяспекі, што багата выбухамі са шматлікімі ахвярамі.

У прыватнасці, у напаўадкрытых вагонах без адпаведнай маркіроўкі перавозяцца:

галоўныя часткі ракет;

рэактыўныя снарады  „Град”;

рэактыўныя снарады „Смерч”;

квазібалістычныя і крылатыя ракеты для „Іскандэраў” і інш.

Таксама паведамляецца, што акрамя небяспекі здэтанавання, ёсць рэальная пагроза „рэйкавай вайны” на чыгуначнай інфраструктуры з боку беларускіх патрыётаў, апазіцыйных дзейнай уладзе.

У гэтых умовах працаўнікі лакаматыўных брыгад масава адмаўляюцца працаваць.

***

Авіяўдары па Дняпры і Луцку

Раніцай упершыню з пачатку вайны бамбілі Днепр. Было тры авіяўдары, паведамляе „Громадське” са спасылкай на Дзяржаўную службу па надзвычайных сітуацыях Украіны.

Снарады ўпалі каля дзіцячага саду, шматкватэрнага жылога дома. Яшчэ адзін трапіў у абутковую фабрыку, яна загарэлася. Па папярэдняй інфармацыі, загінуў адзін чалавек.

Выбухі сёння чулі і ў Луцку ў раёне аэрапорта. Пра гэта напісаў у Facebook мэр горада Ігар Палішчук. Паводле папярэдніх звестак, ахвяраў няма, ратавальнікі ліквідуюць пажар. Напярэдадні вечарам у Харкаве авіяўдар перажыў і аб’ект Харкаўскага Фізіка-тэхнічнага інстытута. Там знаходзіцца даследчая ядзерная ўстаноўка „Крыніца нейтронаў”. Паводле папярэдняй інфармацыі, „Крыніца нейтронаў” цалкам абясточана, будынак пашкоджаны. Наступствы бамбардзіроўкі ўдакладняюцца. Паветраная трывога гучала мінулай ноччу і раніцай у многіх украінскіх гарадах, у тым ліку і ў Кіеве.

Але праблемай нумар адзін для ўладаў Украіны застаецца Марыўпаль, кажа дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч. Па яго словах, усё ваенна-палітычнае кіраўніцтва краіны цяпер працуе над тым, каб дапамагчы людзям, якія застаюцца ў гэтым горадзе.

***

20 тысяч чалавек выехалі за дзень па зялёным калідоры з Сумскай вобласці

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў начальнік Палтаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Лунін.

„Аўтобусы з Сум і Трасцянца прыбылі Лубны, адкуль эвакуяваныя адправяцца па чыгунцы на захад краіны”, – гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляў УНІАН, расейскія войскі з першага дня вайны, актыўна абстрэльваюць і бамбяць ракетамі населеныя пункты Сумскай вобласці. Напярэдадні там удалося арганізаваць 3 гуманітарныя калідоры ў Палтаву з дапамогай „Чырвонага Крыжа”. У той жа час з некаторых населеных пунктаў, такіх як Ахтырка і Лябедзін, акупанты не дазваляюць эвакуявацца.

***

16-ы дзень Украіна трымае гераічную абарону ад расейскага агрэсара.

Страты расейскага акупацыйнага войска:

Асабовы склад: больш 12 000 чалавек
Танкі: 335
Самалёты: 49
Верталеты: 81

Генеральны штаб Украіны падаў аператыўную інфармацыю на 6-ю гадзіну раніцы 11 сакавіка.

За мінулыя суткі ўкраінская армія знішчыла дзве расейскія вайсковыя калоны і 10 самалётаў. Такую інфармацыю падало кіраўніцтва паветранымі сіламі Украіны.

Facebook/Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine

„Гістарычная ноч”. Пасля пяці гадзінаў гарачых дыскусій у Версалі лідары Еўразвязу пагадзіліся на еўраінтэграцыю Украіны – напісаў у Твітары прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Паводле стану на 10 сакавіка ў выніку ўварвання Расеі ва Украіну загінула больш мірных жыхароў, чым украінскіх вайскоўцаў

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў вечарам 10 сакавіка.

«Паводле стану на 10 сакавіка расейскія інтэрвенты забілі больш цывільных украінскіх грамадзян, чым загінула ў баі нашых вайскоўцаў з усіх структур сектара абароны. Я хачу, каб гэта пачулі не толькі ў Украіне, а ва ўсім свеце. Крэмль бамбуе школы, бальніцы і радзільні. Масква нікога не абараняе. Яна знішчае. Яны не здольныя ваяваць з нашай арміяй, гвардыяй, тэрабаронай. Таму атакуюць самых неабароненых», — заявіў Рэзнікаў.

https://input.niezalezna.pl/433314-podglad

На блок-пасце ў Дарніцкім раёне Кіева быў забіты былы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення СБУ ў Кіеве і Кіеўскай вобласці Дзмітрый Дзям’яненка

Пра гэта піша «Украінская праўда». Яе крыніцы ў праваахоўных органах кажуць, што Дзям’яненка не спыніўся на блок-пасце і адкрыў агонь па паліцэйскіх, пасля чаго быў расстраляны.