Вайна ва Украіне, 13 сакавіка (абнаўляецца)
Каля 60% жыхароў Масквы супаць вайны ці так званай „спецаперацыі” РФ супраць Украіны. У той жа час звыш 70% жыхароў малых гарадоў і сельскай мясцовасці цалкам падтрымліваюць дзеянні Пуціна ва Украіне, кажа навуковы кіраўнік „Левада-Цэнтра” Леў Гудкоў:
-2/3 апытаных ухваляюць вядзенне ваенных дзеянняў ва Украіне, хоць не вельмі разумеюць іх сэнсу. Амаль палова ганарыцца тым, як дзейнічае армія, і, увогуле кажучы, прынятым кіраўніцтвам Расеі рашэннем пачаць ваенныя дзеянні. Крыху менш за 40 працэнтаў адчуваюць сорам, абурэнне, гнеў, дэпрэсію і іншае.
Леў Гудкоў звяртае ўвагу на тое, наколькі па-рознаму адказвалі на пытанні сацыёлагаў прадстаўнікі розных сацыяльных груп:
-Падтрымліваюць гэтую вайну ў асноўным людзі менш адукаваныя, пажылыя і жыхары вёскі і малых, сярэдніх гарадоў. Гэта „сацыяльная перыферыя”, залежная ад афіцыйных каналаў інфармацыі, перш за ўсё ад тэлебачання, якое ўвогуле ператварылася ў інструмент агрэсіўнай хлуслівай дэмагогіі і прапаганды.
Як паведамляе «ОВД-Инфо» сёння на акцыях у 37 гарадах Расеі затрымалі больш за 850 чалавек, а колькасць затрыманых за ўсе дні акцый з пачатку вайны наблізілася да 15 тысяч.
* * *
Расея і Украіна заявілі аб руху да кампрамісу
Расея і Украіна на фоне баявых дзеянняў, якія працягваюцца, рухаюцца да кампрамісу ў перамовах. Пра гэта ў размове з газетай «КоммерсантЪ» паведаміў дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк. Паводле яго слоў, расейскі бок глядзіць на сітуацыю «значна больш адэкватна», чым раней. Перамовы працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце, сказаў Падаляк. Ён таксама адзначыў, што ў рамках перагаворнага працэсу створаныя рабочыя групы. Іх спецыфіку дарадца не ўдакладніў. Чарговая, чацвёртая па ліку, вочная сустрэча перамоўшчыкаў павінна адбыцца ўжо 14 сакавіка.
Расея пакуль не заяўляла, што яе першапачатковыя патрабаванні змяніліся. У пятніцу, 11 сакавіка, аб пазітыўных зрухах у перамовах з Украінай паведаміў Уладзімір Пуцін. У сваю чаргу прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў расказаў аб магчымай сустрэчы Пуціна і Зяленскага. Паводле слоў Пяскова, да сустрэчы прэзідэнтаў сваю частку работы павінны выканаць міністры замежных спраў і перагаворшчыкі дзвюх краін.
***
Ва Украіне абстралялі найбуйнейшы коксахімічны завод Еўропы
13 сакавіка адбыўся абстрэл Аўдзееўскага коксахімічнага завода (АКХЗ). Пакуль незразумела, наколькі вялікая шкода нанесена прадпрыемству. Украінскі бок заяўляе, што гэта зрабілі расейскія войскі.
Як напісаў у тэлеграме колішні генеральны дырэктар завода і народны дэпутат ад Данецкай вобласці Муса Магамедаў, пасля абстрэлаў спыніла працу заводская ЦЭЦ, што забяспечвае цяплом Аўдзееўку. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр сярод работнікаў АКХЗ няма.
Аўдзееўскі коксахімічны завод — найбуйнейшы ў Еўропе, заснаваны ў 1963 годзе. Ім валодала кампанія «Метінвест», што належыць алігарху Рынату Ахметаву. На гэты момант у Аўдзееўцы дзейнічае Тэрытарыяльная абарона, якая спрабуе бараніць горад ад захопу расейскімі сіламі.
***
На Чарнобыльскай АЭС аднавілі электразабеспячэнне
Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка. «Сёння дзякуючы неверагодным намаганням спецыялістаў „Укрэнэрга“ нашым атамшчыкам і электрыкам удалося вярнуць электразабеспячэнне захопленай расейскімі акупантамі Чарнобыльскай АЭС, — заявіў Галушчанка. — «Я яшчэ раз звяртаюся да нашых міжнародных партнёраў, Еўракамісіі, МАГАТЭ, ААН, АБСЭ: дапамажыце нам абараніць ядзерныя аб’екты! Цяпер неабходна прымусіць праціўніка пакінуць АЭС і стварыць 30-кіламетровую дэмілітарызаваную зону вакол ядзерных аб’ектаў Украіны», — адзначыў Галушчанка ў сваёй заяве. Чарнобыльская АЭС была захопленая расейскімі войскамі 24 лютага; 6 лютага расейскія захопнікі ўзялі пад кантроль Запарожскую АЭС.
* * *
У Мікалаеве расейскія войскі нанеслі ўдар па школе
Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.
***
У Кіраваградскай вобласці расейскія вайскоўцы сёння абстралялі ракетамі аэрадром Канатава
У выніку авіяўдару загінулі сем чалавек. Пра гэта паведаміў мэр горада Крапіўніцкі (былы Кіраваград) Андрэй Райковіч.
***
Следам за мэрам Мелітопаля Іванам Фёдаравым расейцы ўзялі ў палон і старшыню мясцовай гарадской рады Сяргея Прыйму
Пра гэта паведаміла мелітопальскае медыя «РІА Мелітопаль». Паводле яго:
«У 7:30 акупанты прыйшлі з ператрусам дадому да старшыні раённай рады — Прыймы Сяргея Мікалаевіча. Пасля ператрусу яго павезлі з сабой. Ператрус праводзілі 8 чалавек, забралі дакументы, усе мабільныя прылады і патрабавалі паролі да іх», — піша выданне.
***
Ва Украіне забіты карэспандэнт New York Times
Карэспандэнт New York Times Брэнт Рэно забіты ў Ірпені пад Кіевам. Пра гэта паведаміў начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Небітаў. Яшчэ адзін журналіст быў паранены. Цяпер яго спрабуюць вывесці з зоны баявых дзеянняў.
Журналісту Брэнту Рэно быў 51 год. Ён сусветна вядомы рэжысёр-дакументаліст і фатограф. Апошнія некалькі гадоў супрацоўнічаў з NYT. Па словах Небітава, Рэно быў застрэлены расейскімі вайскоўцамі. Ён першы загінулы грамадзянін ЗША на вайне ва Украіне.
***
На антывпеннных акцыях у Расеі затрнымана больш за семсот чалавек
У Расеі, як паведамляе “ОВД – инфо”, па стане на 18.30 па маскоўскім часе на антываенных акцыях затрымалі як мінімум 745 чалавек у 37 гарадах краіны. З іх у Маскве — 354 чалавекі, у Пецярбургу — 151, паведамляе „ОВД-инфо”. Падлікі працягваюцца.
***
Расейская армія спрабуе акружыць украінскія сілы – папярэджвае брытанская разведка
Расейскія войскі спрабуюць узяць украінскія ўзброеныя сілы ў акружэнне, мяркуе брытанская ваенная разведка. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі. Падчас чарговага штодзённага агляду разведдадзеных брытанскі міністр абароны паведаміў, што расейскія войскі спрабуюць акружыць праціўніка на ўсходзе краіны, прасоўваючыся з боку Харкава на поўначы і Марыўпаля на поўдні.
«Расейскія сілы, якія рухаюцца з боку Крыма, спрабуюць акружыць Мікалаеў, рухаючыся, відаць, на захад у напрамку Адэсы», — дадаў міністр. У сваю чаргу, расейскае Мінабароны заявіла раніцай у нядзелю, што за мінулыя суткі войскі прасунуліся на ўкраінскай тэрыторыі на глыбіню да 14 км.
***
Дэпутаты і кіраўнікі Херсоншчыны адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з акупантамі
На занятай расейскімі войскамі тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны рыхтуецца рэферэндум па стварэнні „Херсонскай народнай рэспублікі”. Акупанты тэлефануюць мясцовым дэпутатам, прапануюць супрацоўніцтва і дапамогу ў арганізацыі рэферэндуму. Аднак дэпутаты адмовіліся ад супрацоўніцтва.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны – Уладзімір Зяленскі:
– Акупанты на тэрыторыі Херсонскай вобласці намагаюцца паўтарыць сумны досвед утварэння псеўдарэспублік. Шантажуюць мясцовых кіраўнікоў, ціснуць на дэпутатаў, шукаюць, каго падкупіць, каб арганізаваць так званую ХНР. Супраць законнай улады на нашай зямлі і супраць волі людзей, якія штодзень выходзяць пратэставаць. Адбылося экстраннае пасяджэнне Херсонскай абласной Рады, 44 дэпутаты ўхвалілі рашэнне, што Херсоншчына – гэта Україна, і жудасным псеўдарэспублікам не месца.
Нагадаем, што ўчора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню паведаміў, што падчас вайны загінулі ўжо 1 300 украінскіх вайскоўцаў. Ён дадаў, што пры гэтым былі забітыя больш за 12 тысяч расейскіх вайскоўцаў, і недзе 600-700 расейцаў узятыя ў палон.
***
На Луганшчыне расейцы абстрэламі сарвалі эвакуацыю
Пад абстрэлам апынуліся паселішчы Краменная, Рубежнае, Севераданецк, Папасная і Горскае, з якіх 13 сакавіка планавалі эвакуацыю мірных грамадзян.
***
Па ўсёй Расеі сёння, 13 сакавіка, праходзяць акцыі супраць Пуціна і вайны, якую ён развязаў ва Украіне
Усюды, дзе яны праходзілі, паліцыя затрымлівала пратэстоўцаў. Манежную плошчу ў Маскве супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі ачапілі за гадзіну да таго, як туды павінны былі прыйсці пратэстоўцы. Паводле інфармацыі „Новай газеты”, у той час на ёй знаходзілася каля 100 чалавек.
***
На мітынгу ў Херсоне расейскія вайскоўцы адкрылі агонь у паветра
На мітынгу ў Хэрсоне расейскія вайскоўцы адкрылі агонь у паветра. Паведамляе Камандаванне войскаў абароны.
Людзі не разышліся. Скандавалі «Русский солдат — фашистский оккупант».
Нагадаем, што раней херсонцы выйшлі на пратэст супраць акупацыі горада расейскім войскам. Некалькі тысяч жыхароў Херсона і Бярдзянска, якія захапіла Расея, выйшлі на акцыі пратэсту супраць акупацыі Расеяй.
***
Некалькі тысяч жыхароў захопленых Расеяй Херсону і Бярдзянску выйшлі на акцыі пратэсту супраць акупацыі Расеяй. Жыхары Херсону на акцыі пратэсту супраць расейскай акупацыі трымалі вялікі ўкраінскі сцяг і выгуквалі па-ўкраінску: «Херсон — гэта Украіна!». На цэнтральнай плошчы гораду ўключылі гучную ўкраінскую музыку, людзі спяваюць вядомыя ўкраінскія песні разам.
***
У выніку блакады Марыупаля расейскімі войскамі ў горадзе загінулі 1582 мірных жыхара, гаворыцца ў паведамленні МУС ад 13 сакавіка. Пра гэта паведаміла намесніца міністра Мары Акапян.
«Гэта помста за непахіснасць жыхароў, якія з 2014 года выказваюць сваю праўкраінскую пазіцыю. Але гэта робяць не вайскоўцы, а тэрарысты, якія бяруць у закладнікі ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў», — сказала Акапян. Яна дадала, што кругавая абарона Марыупаля працягваецца, і ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны бачыць у яго блакадзе «праблему нумар адзін». З 24 лютага, з самага пачатку ўварвання Расеі ва Украіну, Марыупаль Данецкай вобласці знаходзіцца пад пастаянным абстрэлам расейскага войска. З 3 сакавіка ўкраінскі горад фактычна блакаваны расейскімі вайскоўцамі. Падчас абстрэлаў у горадзе, паводле мясцовых уладаў, не хапае электрычнасці, сувязі, газу, ацяплення і нават вады.
***
За 17 апошніх дзён ва Украіну вярнуліся амаль 234 тысячы грамадзян краіны, з іх за суткі прыбылі каля 14 тысяч украінцаў. Большасць з іх – мужчыны. 12 сакавіка мяжу Украіны на заходнім участку перасеклі больш за 96 тысяч чалавек і больш за 15 тысяч транспартных сродкаў. Пасажырапаток крыху павялічыўся ў параўнанні з папярэднімі суткамі.
***
Чарнігаўскія піратэхнікі здабываюць авіябомбу з жылога дома
Чарнігаўскія піратэхнікі дасталі за суткі тры 500-кілаграмовых авіябомбы АФАБ-500 з жылых кварталаў. ДСНС Украіны апублікаваў відэа, на якім зафіксаваны працэс вымання адной з іх.
***
9 чалавек загінулі, 57 параненыя ў выніку ранішніх ракетных удараў па Явараўскім раёне Львоўскай вобласці. Як напісаў у Twitter міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў: “Расея атакавала Міжнародны цэнтр міру і бяспекі пад Львовам. Там працуюць замежныя інструктары… Гэта новы тэрарыстычны акт супраць міру і бяспекі блізу граніцы Еўразвяз-НАТА. Неабходна дзеіць, каб гэта спыніць. „Закрыйце неба!” – заклікаў міністр абароны Украіны. Ён дадаў, што па Явараўскім раёне білі крылатымі ракетамі, з Чорнага мора. Агулам запусцілі каля 30-ці ракет.
***
“Захоўваецца высокая рызыка верагоднага ўдзелу сілаў Беларусі ў вайне супраць Украіны”, – такую ацэнку дае Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Уладзімір Пуцін падчас перамоў з кіраўнікамі Францыі і Нямеччыны не выявіў зацікаўленасці у спыненні беспрычыннага ўварвання Расеі ва Украіну, – паведамілі ў Офісе прэзідэнта Францыі.
Перамовы паміж украінскай і расейскай дэлегацыямі, якія раней праходзілі ў Беларусі, працягваюцца праз відэасувязь. “Створаны спецыяльныя рабочыя падгрупы. Пазіцыі Украіны вызначаны жорсткімі папярэднімі дырэктывамі”, — заявіў дарадца Офісу прэзідэнта Украіны – Міхаіл Падаляк.
***
За 12 сакавіка з Украіны ў Польшчу прыбылі 79,8 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе Памежная ахова Польшчы. Сёння за ноч граніцу перасеклі 16,8 тысяч чалавек.
Усяго з пачатку вайны ва Украіне ў Польшчу ўжо прыбылі 1 675 000 чалавек.
***
Расейскія сілы ўжылі ў Папаснай у Луганскай вобласці Украіны забароненыя фосфарныя боепрыпасы – пра гэта паведамляе партал “Украінская праўда” са спасылкай на каменданта мясцовай паліцыі. Фосфарныя боепрыпасы ўтрымліваюць атрутны белы фосфар, іх выкарыстанне забараняе Жэнеўская канвенцыя.
Уначы расейцы разбамбілі яшчэ адзін шматпавярховік у Чарнігаве. Ідзе разбор завалаў. Ëсць ахвяры. У Данецкай вобласці адзін чалавек загінуў, другі – паранены ў выніку налёту на эвакуацыйны цягнік. Ахвяры – гэта правадніцы цягніка. У Святагорску ў выніку атакі пацярпеў дзіцячы санаторый „Жамчужына Данбаса” і манастыр, у якім былі параненыя 30 чалавек.
***
Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага штаба УСУ на 6-ю гадзіну раніцы (відэа)
Валнавахі як горада ўжо не існуе, яе інфраструктура знішчана падчас баёў з расейскімі акупантамі. Баі за саму тэрыторыю ўсё яшчэ працягваюцца, таму што яна стратэгічна важная на Данецкім кірунку – пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.
Да вайны ў Валнавахскім раёне пражывалі 100 тысяч чалавек. Большасць насельніцтва ўжо эвакуавалі.
Гуманітарны канвой для блакаднага Марыупалю павінен прыбыць сёння ў другой палове дня. Пра гэта ў вячэрнім звароце 12 сакавіка паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Два тыдні працягваецца аблога расейскімі войскамі Марыупалю, што на Азоўскім моры. Чатырох-сот-тысячны горад абкружаны з усіх бакоў, абясточаны, але абараняецца. Гараджане цярпяць ад голаду, холаду, нястачы вады, штогадзінных абстрэлаў.
За час блакады Марыупалю загінулі 1 582 мірныя жыхары. Расейскія войскі шэсць дзён не прапускаюць у горад гуманітарныя канвоі з ежай і вадой, і аўтобусы для эвакуацыі людзей.
***
Расейскія войскі ўпершыню нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці, што на самым захадзе Украіны. Восем ракет ударылі па міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі — ваенным аб’екце ў Явараўскім раёне за 50 кіламетраў ад Львова і за 15 км ад мяжы з Польшчай. Гэтыя выбухі былі чуваць у самім Львове.
Ноччу сірэны гучалі таксама ў Кіеве, Роўне, Тарнопалі, Чарнігаве, Дняпры, Чаркасах, Харкаве, Краматорску, Славянску, Вінніцы, Палтаве, Жытоміры, Адэсе, Валыні і Запарожжы.
***
На занятай расейскімі войскамі тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны рыхтуецца рэферэндум аб стварэнні „Херсонскай народнай рэспублікі”. Пра гэта паведамляе дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань. Паводле яго, акупанты тэлефануюць мясцовым дэпутатам, прапануюць супрацу і дапамогу ў арганізацыі рэферэндуму. Сам Хлань катэгарычна адмовіўся ад прапановы. У сваім звароце да калег-дэпутатаў Хлань зазначае, што „стварэнне ХНР ператворыць край у безнадзейную яму без жыцця і будучыні”. Дэпутат заклікае рабіць усё, каб у расейцаў, якія акупавалі Украіну, не было ніводнай магчымасці легалізаваць ХНР.
„Увайдзіце ў гісторыю краіны не як здраднікі, якія нікому не патрэбны, а як грамадзяне, чые імёны будуць памятаць наступныя пакаленні”, — піша Хлань.
***
Расейскія войскі скінулі бомбу каля Святагорскай праваслаўнай лаўры, ёсць параненыя
У горадзе Святагорску Данецкай вобласці каля 22-ой гадзіны мінулага вечару ад выбуховай хвалі было пашкоджанае памяшканне Успенскай Святагорскай лаўры, дзе знаходзіліся манахі і бежанцы. У будынках выбітыя дзверы і шыбы, ёсць параненыя, – паведамляе сайт Украінскай праваслаўнай царквы. Ноччу ўсіх людзей эвакуявалі ў манастырскія падвалы. Цяпер у Святагорскай лаўры знаходзіцца 520 уцекачоў, у тым ліку 200 дзяцей. У горадзе Святагорску каля 10 тысяч бежанцаў і мясцовых жыхароў. Кіраўніцтва Лаўры паведамляе, што на тэрыторыі манастыра і горада вайсковых фармаванняў не было.
***
Аператыўная інфармацыя ад штабу УСУ Украіны:
Розпочалась вісімнадцята доба героїчного протистояння Українського народу російському воєнному вторгненню. Стан, положення та характер дій сил оборони без суттєвих змін. Противник продовжує використовувати цивільну інфраструктуру для військових потреб. В порушення вимог Міжнародного гуманітарного права продовжує розміщувати підрозділи і техніку на об’єктах підвищеної небезпеки, здійснює обстріли мирного населення, проводить незаконні перевірки особистих речей та обшуки серед місцевих мешканців, перевдягається в цивільний одяг та форму ЗС України.
Морально-психологічний стан військ противника, який брав участь у боях зі Збройними Силами України, продовжує погіршуватися, зростає кількість випадків дезертирства та відмов щодо виконання наказів. За наявною інформацією, на території Республіки Беларусь у медичних закладах південно-східного регіону проходить лікування велика кількість поранених в ході бойових дій на території України військовослужбовців РФ. Запасів крові для проведення хірургічних операцій не вистачає. Задіюються резерви накопичені для громадян Республіки Білорусь – близько 2/3 резерву перенаправлено на потреби військовослужбовців РФ. Активізувалась кампанія щодо збору крові серед працівників бюджетної сфери та цивільного населення.
У зв’язку з втратами збройні сили російської федерації формують нові підрозділи. Зокрема, командування ворога планує залучити близько 1500 осіб зі складу 40-ї окремої бригади морської піхоти (Петропавловськ-Камчатський, Тихоокеанський флот).
Збройні Сили України у взаємодії з іншими складовими сил оборони дають гідну відсіч військам противника, зокрема, за попередню добу було знищено два вертольоти, два винищувачі (один з яких Су-34) та два БПЛА.Віримо в Збройні Сили України! Разом переможемо! Слава Україні!
18-ы дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.
«Валнавахі больш няма», ‒ заявіў 12 сакавіка губернатар Данецкай вобласці Павел Кірыленка. Большасць людзей, па яго словах, з’ехалі, а інфраструктура разбурана. 17 дзён расійскія войскі бралі маленькую Валнаваху. 17 дзён трымаецца рускамоўны горад-герой Харкаў, становішча ў якім відавочцы апісваюць як апакаліпсіс.
Еўропа ледзь спраўляецца з маштабным мігранцкім крызісам. Польскія ўлады паведамілі ў суботу, што прынялі 1,6 млн уцекачоў за час вайны. Каля мільёна ўкраінцаў засталіся ў Польшчы, астатнія адправіліся ў іншыя еўрапейскія краіны. Гарадскія ўлады Варшавы і Кракава кажуць, што іх рэсурсы ўжо на мяжы.
У суботу Украіна ўпершыню назвала колькасць загінулых вайскоўцаў ‒ 1300 чалавек. Колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў украінскія ўлады ацэньваюць як 12 000 чалавек.