Вайна ва Украіне, 16 сакавіка (абноўлена)



3 мільёны ўцекачоў з Украіны

Паводле Офісу Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, з Украіны выехалі 3 мільёны 381 тысяча чалавек. Найбольш — 1 мільён 830 тысяч — знайшлі прытулак у Польшчы. 267 тысяч грамадзян выехалі ў Вугоршчыну, 213 тысяч — у Славаччыну, 337 тысяч — у Малдову, амаль 142 тысячы — у Расею (пераважна з так званых «ЛДНР»), 459 тысяч — у Румынію, 1475 чалавек — у Беларусь.

***

Расея скінула звышмоцную бомбу на драматычны тэатр у Марыупалі, у падвалах якога хаваліся сотні людзей. Ацаніць маштабы катастрофы пакуль немагчыма: у горадзе працягваюцца абстрэлы жылых кварталаў, паведамляе Марыупальская гарадская рада.Вядома, што пасля бамбардавання зруйнавалася цэнтральная частка будынка, а абломкамі заваліла ўваход у бамбасховішча.

Раней захоплены расейскімі вайскоўцамі мэр Мелітопалю вызвалены.

Таксама пра сваё вызваленьне расказаў мэр Скадоўску Аляксандар Якаўлеў, які заявіў у відэазвароце, што расейскія вайскоўцы «таксама паабяцалі адпусьціць астатніх людзей, зь якімі зараз размаўляюць». Ён паабяцаў прадставіць дадатковую інфармацыю пазьней.
Раніцай стала вядома, што ў горадзе Скадоўск Херсонскай вобласьці расейскія вайскоўцы выкралі мэра горада Аляксандра Якаўлева і яго намесьніка Юрыя Палюха. Пасьля гэтага мясцовыя жыхары сабраліся на мітынг каля гарсавета, патрабуючы вярнуць службоўцаў да працы.

***

Цырымонія разьвітаньня з Аляксеем Скоблем, які з 2014 году ваяваў за Ўкраіну і 13 сакавіка загінуў пад Кіевам, адбылася ў Кіеўскім крэматорыі. Як паведамляецца на тэлеграм-канале «Батальён Кастуся Каліноўскага», на разьвітаньне з добраахвотнікам прыйшлі шмат пабрацімаў. Аляксей Скобля, пазыўны «Тур», стаяў ля вытокаў арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Ўкраіну з 2014 году. Апошні год ён служыў у Сілах спэцыяльных апэрацый Украіны на падставе кантракту. Ён загінуў напярэдадні дня народзінаў, 14 сакавіка яму мела споўніцца 32 гады.

***

На 21-ыя суткі змагання Украіны супраць расейскай акупацыі, акупанты маюць істотныя страты жывой сілы і тэхнікі. Пра гэта гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ на 18.00 16 сакавіка.

„З пачатку сутак падраздзяленнямі зенітных войскаў Паветраных Сілаў Украіны знішчаны два самалёты Су-30СМ у Адэскай вобласці, верталёт Ка-52 паблізу Мікалаева і самалёт Су-34 ў Чарнігаўскай вобласці”.

Генштаб апублікаваў відэа са збітым верталётам.

***

На Чарнігаўшчыне кіраўнік Рэпкінскага раённага таварыства паляўнічых Анатоль Кульгейка падарваў ручной гранатай сябе разам з расейскімі вайскоўцамі. Яны ўварваліся ў яго дом і патрабавалі спісы ўдзельнікаў паляўнічай арганізацыі. Верагодна, планавалі рэпрэсіі, паколькі на іх нападаюць „партызаны”. Пра гэтую гісторыю барацьбы ўкраінцаў за сваю незалежнасць, якая адбылася днямі, напісаў палітолаг Юрый Раманенка.

Анатоля Кульгейку пахавалі ў Рэпках.

***

Міжнародны суд ААН патрабуе, каб Расія неадкладна спыніла вайну ва Украіне. Пастанова была прынятая ў сераду. Як паведамляе Reuters, суд пастанавіў, каб РФ забяспечыла спыненне ваенных дзеянняў усімі сіламі, якія знаходзяцца пад яе кантролем (маюцца на ўвазе і самаабвешчаныя „Л/ДНР”).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што „згодна з міжнародным правам” Расея мусіць выканаць рашэнне суда. Яго ігнараванне „загоніць РФ у яшчэ большую ізаляцыю”.

***

Дэлегацыі Украіны і Расеі акрэслілі папярэдні мірны плян для спынення вайны. План складаецца з 15 пунктаў, якія датычаць вываду расейскіх войскаў з Украіны, нэўтралітэту і статусу расейскай мовы. Згодна з праектам пляну, Расея выводзіць свае войскі з занятых пасьля 24 лютага 2022 года ўкраінскіх тэрыторый. У той жа час Украіна абвяшчае нэўтралітэт і адмову ад амбіцый аб уступленні ў NATO і скарачэнні войскаў. Усё гэта, паводле суразмоўцаў, у абмен на абарону з боку ЗША, Турцыі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі.

Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк расказаў Financial Times, што любое пагадненне прадугледжвае вывад войскаў Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторый, захопленых пасьля 24 лютага 2022 года. Найбольшай праблемай перамоваў застаецца статус часова акупаваных у 2014 годзе тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей (так званыя ЛДНР) анексаванага Крыма.

https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=116110262

***

Джо Байдэн заявіў, што ЗША на гэтым тыдні перададуць Украіне дапамогу для абароны на 1 млрд долараў. Яна ўключае 800 сістэмаў супрацьпаветранай абароны і 9000 супрацьтанкавых комплексаў, беспілотнікі, 7000 адзінак стралковай зброі, 20 мільёнаў боепрыпасаў.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў падкрэсліў, што амерыканскі народ будзе побач з украінцамі ў іх барацьбе за незалежнасць.

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Байдэна разглядае магчымасць забяспечыць Украіну беспілотнымі баявымі апаратамі Switchblade. Афіцыйнае рашэнне яшчэ не прынятае, але, як кажуць крыніцы NBC News у Белым доме, Switchblade могуць стаць часткай новага пакета ваеннай дапамогі Украіне. Switchblade 600 можа трымацца ў паветры да 40 хвілін і наносіць удары на адлегласці да 80 кіламетраў. Гэта аднаразовыя апараты, і яны больш хуткасныя, чым знакамітыя турэцкія Байрактары, якія ўжо знаходзяцца на ўзбраенні ў украінскай арміі.

***

Ва Украіну прыбыў пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе. Ён вывучае ваенныя злачынствы Расеі і ўжо правёў размову з прэзідэнтам Зяленскім.

У Офісе Прэзідэнта Украіны паведамілі, што пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карым Хан ужо пачаў працаваць, каб «акупанты адказалі за ўсе ваенныя злачынствы супраць украінцаў».

Пра тое, што Карым Хан і следчая група Міжнароднага крымінальнага суду прыбылі ва Украіну для збору доказаў ваенных злачынстваў Расейскай Фэдэрацыі, паведаміў 16 сакавіка прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

***

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што вайна ва Украіне не павінна пашырыцца за яе межы. Таму Паўночнаатлантычны альянс умацоўвае свой усходні фланг, сказаў Енс Столтэнберг перад сённяшняй сустрэчай міністраў абароны дзяржаў Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі.

Краіны НАТО накіравалі ў Украіну зенітныя комплексы савецкай і расейскай вытворчасці, у тым ліку С-300, паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША. Паводле звестак выдання, ва Украіну таксама накіравалі зенітна-ракетныя комплексы «Аса» і пускавыя ўстаноўкі «Страла-3». Зброя ўжо ў дарозе.

***

Камітэт міністраў Рады Еўропы вырашыў выключыць Расею з арганізацыі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда». «Сёння раніцай на пазачарговым пасяджэнні Камітэта міністраў у кантэксце працэдуры, распачатай у адпаведнасці з артыкулам 8 Статута Савета Еўропы, было прынята рашэнне, што Расейская Федэрацыя перастае быць членам Савета Еўропы пасля 26 гадоў членства».

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння выступіў перад амерыканскім Кангрэсам.  Падчас свайго выступу ён прадэманстраваў хвалюючае відэа, якое паказала маштабнасць знішчэння і пакут насельніцтва на тэрыторыі Украіны.

Уладзімір Зяленскі папрасіў аб пастаўках ва Украіну сістэмаў супрацьпаветранай абароны, уключаючы С-300, і аб гуманітарнай беспалётнай зоне над Украінай

* * *

У Чарнігаве расейскія вайскоўцы абстралялі чаргу па хлеб. „Суспільне” паведамляе прынамсі пра дзесяць ахвяраў.

Чарнігаў і вобласць знаходзяцца пад агнём з першага дня вайны. Як адзначае hromadske.ua, расейскія войскі абстрэльваюць жылыя кварталы, школы, універсітэты, помпавыя станцыі дыі іншыя грамадзянскія аб’екты. У выніку абстрэлаў у горадзе і вобласці ўзніклі праблемы з водазабеспячэннем, ацяпленнем і электрычнасцю.

Для эвакуацыі з Чарнігава няма ўзгодненых гуманітарных калідораў.

* * *

З пачатку вайны параненых расейскіх вайскоўцаў дастаўляюць у шпіталі Мазыра і Гомеля. Таксама палявы шпіталь разгарнулі ў Нароўлі. Крыніцы DW распавялі, што некаторыя  з пацыентаў правялі без ежы да пяці сутак, дэзарыентаваны, не ўяўляюць, дзе знаходзяцца, просяць патэлефанаваць бацькам. „Ёсць пацыенты 2003 года нараджэння, з бедных рэгіёнаў Расеі. Па сутнасці, дзеці. І такія ж ахвяры”, – кажа адзін з суразмоўцаў DW.

* * *

Паводле Офісу Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, з Украіны выехалі больш за тры мільёны васемсот тысяч чалавек. Найбольш — больш за мільён васемсот тысяч — знайшлі прытулак у Польшчы. Амаль паўмільёна — у Румыніі, больш за трыста тысяч у Малдове, амаль трыста тысяч грамадзян Украіны выехалі ў Вугоршчыну, больш за дзвесце тысяч — у Славаччыну, і амаль паўтары мільёна чалавек — у Беларусь. У краінах Еўразьвязу валанцёры дапамагаюць уцекачам размясціцца ў месцах часовага знаходжання, а таксама шукаюць жыллё. Колькасьць уцекачоў з Украіны праз тры тыдні вайны ўжо перавысіла лічбы ўцекачоў пасля войнаў у Босніі і Герцагавіне і Косаве ў 1990-ыя, адкуль, паводле Вярхоўнага камісара ў справах уцекачоў Філіпа Грандзі, у бежанства падаліся ад двух да трох мільёнаў чалавек за 8 гадоў. Такім чынам, вайну Расеі супраць Украіны ўжо можна называць найбуйнейшай гуманітарнай катастрофай у Еўропе ў перыяд пасля ІІ сусветнай вайны.

***

Дваццаць першы дзень украінцы гераічна змагаюцца з расейскай агрэсіяй. Як паведаміў Міхайла Падаляк, „адбываецца контрнаступ УСУ, які мяняе дыспазіцыі бакоў”. Пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны напісаў у твітары. Таксама Падаляк адзначыў масавыя звальненні супрацоўнікаў расейскіх тэлеканалаў і спробы пошуку Расеяй саюзнікаў, «салдаты якіх гатовыя гінуць ва Украіне». Нагадаем, што ў Кіеве працягваецца паўтарадзённая каменданцкая гадзіна. Некаторыя звязваюць яе з контрнаступамі ўкраінскіх войскаў.

***

Мінус 430 танкаў і 84 самалёты: апублікаваны страты расейскіх войскаў.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны апублікаваў агульныя баявыя страты суперніка.

Так, з 24 лютага па 16 сакавіка страты ворага арыентыровачна склалі:

асабовага складу – каля 13800 чалавек,
танкаў ‒ 430,
баявых браніраваных машын – 1375,
артылерыйскіх сістэм – 190,
самалётаў – 84,
верталётаў – 108,

„Звесткі ўдакладняюцца. Падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў”, – адзначылі ў генштабе.

***

У Шаўчэнкаўскім раёне Кіева ў выніку ранішняга варожага абстрэлу пашкоджаны два жылыя шматпавярховікі
ў 06 раніцы паступіла паведамленне аб абвале ў 12-павярховым жылым доме.

Пасля прыбыцця на месца ратавальнікі зафіксавалі, што ў выніку траплення аскепкаў снарада ў жылы дом адбыўся абвал дома на 12-м і тэхнічным паверхах, а таксама часткова пашкоджаны суседні 9-павярховы дом.
Ратавальнікі эвакуююць жыхароў з дома і ліквідуюць асобныя ачагі пажару.
На месцы задзейнічана 8 адзінак тэхнікі, а таксама 35 ратавальнікаў. Ужо вядома пра двух пацярпелых, эвакуяваны 35 чалавек.

***

Лекараў і пацыентаў лякарні ў Марыюпалі ўзялі ў закладнікі расейскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай вобласці Павел Кірыленка са спасылкай на лекара шпіталя.

«Са шпіталя немагчыма выйсьці. Моцна страляюць, сядзім у падвале. Машыны да лякарні ня могуць пад’ехаць ужо двое сутак. Вакол гараць шматпавярховікі. У шпіталь расейцы нагналі 400 чалавек з суседніх дамоў. Выйсці нельга».

Шпіталь амаль разбураны. Пацыентаў лячылі ў падвальным памяшканьні. Раней у Марыюпалі разбамбілі радзільню, памерлі дзіця, цяжарная жанчына і яшчэ двое.

Горад больш за два тыдні ў блакадзе. Расейскія вайскоўцы не выпускаюць з яго жыхароў і не ўпускаюць у яго гуманітарныя грузы. У жыхароў няма электрычнасьці, цяпла і вады. Марыюпаль штодня абстрэльваюць.

***

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў закон аб прадастаўленні Украіне ваеннай, гуманітарнай і эканамічнай дапамогі. Яна складзе 13 мільярдаў 600 мільёнаў даляраў.

„Гэтым законапраектам збіраемся паслаць сігнал амерыканскаму народу —моцны сігнал пра тое, што дэмакраты і рэспубліканцы сапраўды могуць сабрацца разам і нешта зрабіць… „, — адзначыў Байдэн.

Сродкі прызначаюцца для падтрымкі Узброеных Сіл Украіны і на гуманітарную дапамогу грамадзянам, у тым ліку прыкладна 1,5 мільёнам ўцекачоў.

***

У шэрагу памежных раёнаў Беларусі заўважылі новыя перамяшчэнні расейскіх і беларускіх войскаў.

Пра гэта ў Telegram паведамляе беларускі журналіст, Антон Матолька. Раніцай па трасе М-10 рухалася тэхніка з ракетамі для зенітных усталёвак С-400 з пазнакамі „V”. Акрамя таго, на трасе М-5 заўважылі 7 грузавікоў з ракетамі для „Іскандэраў”.

Непадалёк ад Менску спыніўся грузавы цягнік з БМП-2. Ішла загрузка 120-й асобнай механізаванай брыгады.
У раёне Гомеля зафіксавалі некалькі медыцынскіх пазаў. У 18:00 гадзін па мясцовым часе ў паўднёвым кірунку ад Мазырскага раёна рухаліся 7 грузавікоў.

У сакавіку стала вядома пра тое, што Лукашэнка загадаў войскам Беларусі ўварвацца ва Украіну, аднак, як пісалі СМІ, салдаты ўзнялі бунт і адмовіліся выконваць волю дыктатара. З пачатку адкрытай вайны Расеі супраць Украіны Лукашэнка аддаў тэрыторыю ў карыстанне расейцам. Менавіта з памежных палігонаў Беларусі ажыццяўляюцца ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.

Еўразвяз адкрыта заявіў аб датычнасці Лукашэнкі да агрэсіі Расеі.

***

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, віцэ-прэм’ер Яраслаў Качыньскі і прэм’ер-міністры Чэхіі – Пётр Фіала і Славеніі – Янэз Янша сустрэліся у Кіеве з прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам Украіны.

Twitter / Visegrád 24 @visegrad24

Па словах кіраўніка канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхала Дворчыка, да паездкі рыхтаваліся некалькі дзён. На версальскім саміце сярод важнейшых лідэраў былі прынятыя кіруючыя рашэнні. «Потым пачалася падрыхтоўка, строга з еўрапейскімі партнёрамі, і хто едзе ў Кіеў, гэта было асабістае рашэнне кожнага з лідараў», — сказаў Дворчык на канферэнцыі ў аўторак.

«Ваш візіт у Кіеў у гэты цяжкі для Украіны час з’яўляецца моцным сведчаннем падтрымкі. Мы гэта вельмі цэнім», — напісаў Зяленскі ў Фэйсбук, размясціўшы запіс вітання прадстаўнікоў уладаў Польшчы, Чэхіі і Славеніі.

«Ніколі не пакінем вас, таму што ведаем, што вы змагаецеся не толькі за свае дамы, за сваю радзіму, свабоду і бяспеку, але і за нашу», — сказаў пасля сустрэчы прэм’ер-міністр Маравецкі. Ён дадаў, што ЕС павінен даць Украіне статус кандыдата як мага хутчэй.

Фото: Denys Shmyhal / Twitter

У Кіеў прыехаў і міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, які таксама мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі ўкраінскага ўрада.

Скончылася сустрэча прэм’ер-міністраў Польшчы, Чэхіі і Славеніі з прэзідэнтам Украіны ў аточаным Кіеве

Зяленскі назваў Матэуша Маравецкага, Пятра Фіялу, Янэза Яншэя, а таксама віцэ-прэмʼера Польшчы Ярасалава Качыньскага сябрамі Ўкраіны, якія наведалі краіну ў той час, калі адтуль з’ехалі пасольствы. «Яны нічога не баяцца. І больш баяцца за наш лёс. І яны тут, каб нас падтрымаць. Гэта вялікі, мужны, правільны, сяброўскі крок», – сказаў Зяленскі.

Twitter/Morawiecki

Удзельнікі размаўлялі пра актуальную сітуацыю ва Ўкраіне, гарантыі бяспекі, санкцыйную палітыку, будучыню Ўкраіны ў Еўразьвязе. Гэта быў першы візіт кіраўнікоў дзяржаваў ад пачатку вайны ва Ўкраіне.

***

Каля паўночы з расейскіх караблёў быў абстраляны ўкраінскі бераг у раёне сяла Тузлы ў Адэскай вобласці.
Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў Facebook.

Паводле яго слоў, расейскія акупанты з караблёў ажыццявілі ракетны і артылерыйскі абстрэл украінскага берага.
„Выпусцілі вялікую колькасць боепрыпасаў з вялікай дыстанцыі. Хацелі прамацаць сістэму берагавой абароны. Выніку не дасягнулі”, – напісаў Герашчанка. Ён дадаў, што спробаў высаджваць дэсант не было.

Раней СМІ паведамілі, што да ўзбярэжжа Адэсы набліжаліся дэсантныя караблі ваенна-марскіх сіл Расейскай Федэрацыі. У бок украінскай тэрыторыі рухаліся найменш 14 расейскіх караблёў.

***

Страты Украіны ад нападу Расеі складаюць паводле папярэдніх падлікаў больш 550 мільярдаў даляраў. Кіеў заклікае міжнародных партнёраў інвеставаць у фонды для аднаўлення краіны. Пра гэта завіў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Паводле яго слоў, ва ўрадзе Украіны ўжо створана і працуе адпаведная група, якая займаецца ацэнкай страт для эканомікі ў выніку расійскай агрэсіі.
„Папярэднія разлікі гавораць, што цяпер прамыя адначасовыя страты для Украіны складаюць больш за 565 мільярдаў даляраў ЗША. Уласна, гэта тыя сродкі, якія спатрэбяцца, каб аднаўляць нашу дзяржаву – і за кошт сродкаў рэпатрыяцыі Расеі, і за кошт сродкаў нашых партнёраў”, – сказаў Шмыгаль.
Ён падкрэсліў, што ўкраінскі ўрад будзе працаваць над тым, каб сродкі і маёмасць Расеі за мяжой былі арыштаваны.

21-ы дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.

https://niezalezna.pl/

Страты расейскіх акупацыйных войскаў:

Асабовы склад: больш 13 500 чалавек

Танкі: 404

Самалёты: 81

Верталёты: 95

Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага штабу УСУ на раніцу 16 сакавіка: