Вайна ва Украіне, 17 сакавіка (абноўлена)
Гуманітарнымі калідорамі сёння былі эвакуяваны 3 тыс. 810 чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка ў сваім Telegram-канале.
„2000 марыупальцаў ужо змаглі дабрацца да Запарожжа, дзе ім аказваецца дапамога. Шмат аўто яшчэ ў дарозе”, – адзначыў Цімашэнка.
Больш за 1,8 тыс. эвакуяваных – жыхары Кіеўшчыны.
* * *
У Расеі ў мясцовых СМІ з’яўляецца ўсё больш паведамленняў пра загінулых ва Украіне расейскіх вайскоўцаў. На сайце кастрамскога тэлебачання з’явілася інфармацыя пра цэлую групу загінулых байцоў 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка Узброеных сіл РФ. Журналісты спасылаюцца на абласны ваенкамат. Ва Украіне былі забітыя камандзір часткі палкоўнік Сяргей Сухараў, старшы сяржант Сяргей Лебедзеў, сяржант Аляксандр Лімонаў і яфрэйтар Юрый Дзегцяроў. Таксама загінуў капітан Аляксей Нікіцін, нараджэнец Кастрамы, Губернатар вобласці паабяцаў сваякам загінулых „усебаковую падтрымку”. Мінабароны РФ толькі аднойчы згадала пра страты расейскай арміі ва Украіне — 2 сакавіка было заяўлена пра паўтысячы загінулых.
Украінскі бок на сённяшні дзень заяўляе пра 14 тысяч забітых расейскіх вайскоўцаў.
* * *
Судзіць Расею за вайну ва Украіне трэба не ў Гаазе, а ў Марыупалі ці Харкаве. Аб гэтым 17 лютага заявіў у Twitter міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Ён таксама падкрэсліў, што Украіна павінна быць забяспечана вялікай колькасцю зброі.
„Гаворка ідзе не аб тым, каб справакаваць Расею, а аб выратаванні жыцця мірных жыхароў”, – дадаў міністр.
* * *
Жыхароў Марыупалю хаваюць у брацкіх магілах. Расейскія вайскоўцы, якія трымаюць аблогу гораду, не дазваляюць везці нябожчыкаў на могілкі, таму іх хаваюць у брацкіх магілах у самым цэнтры гораду. Хаваюць людзей камунальныя службы, шмат трупаў да гэтай пары застаюцца пад заваламі, піша Forbes.
Як расказаў мэр Марыупалю Сяргей Арлоў, спачатку целы загінулых пры расейскіх атаках хавалі на Цэнтральных могілках, закрытых каля 40 гадоў таму, а потым сталі ў дзіцячым парку. Некаторых марыупальцаў хаваюць проста ў дварах іхных дамоў.
* * *
Верагоднасць штурму Кіева расейскімі акупацыйнымі войскамі захоўваецца.
Пра гэта спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік распавёў на брыфінгу ў медыяцэнтры „Украіна”.
„Я хачу падкрэсліць, што застаецца верагоднасць ажыццяўлення ворагам спроб штурмаваць сталіцу. Аднак, я хачу запэўніць, што абарона горада Кіева, як сталіцы Украіны, з’яўляецца стратэгічнай задачай усёй дзяржавы”, – сказаў Матузянік.
Ён дадаў, што да абароны Кіева прыцягнуты лепшыя падраздзяленні Сухапутных войскаў, дэсантна-штурмавых войскаў, Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.
* * *
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведаміла пра 43 удары па лякарнях і іншых медычных установах з пачатку вайны ва Украіне.
Адпаведную заяву зрабіў Майк Раян, выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сытуацыях у галіне аховы здароўя, яго цытуе Deutsche Welle.
Паводле дадзеных арганізацыі, мінімум 33 напады звязаныя з ужываннем цяжкага ўзбраення, у прыватнасці агнястрэльнай зброі, танкаў, ракет, бомбаў ці мінамётаў. «Сістэма аховы здароўя ва Ўкраіне балансуе на мяжы», — канстатаваў Раян. Па стане на раніцу 17 сакавіка ад расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне загінулі 108 дзяцей і больш за 120 параненыя ў выніку збройнай агрэсіі Расеі, паведамляе Офіс генпракурора Ўкраіны.
* * *
Ва ўрадзе Украіны расказалі, што адбываецца на захопленых расейскімі войскамі АЭС
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла пра пагаршэнне сітуацыі на Запарожскай АЭС і вялікую рызыку поўнага абясточвання.
«Дзеянні баевікоў Расеі на ядзерных аб’ектах Украіны пагражаюць экалагічнай трагедыяй усёй Еўропы. Учора ў выніку варожых абстрэлаў была пашкоджана высакавольтная лінія электраперадач Запарожскай АЭС 750 кВт, праз якую ажыццяўляецца выдача электраэнергіі з атамнай электрастанцыі. З чатырох высакавольтных ліній працоўнай засталася толькі адна. Такім чынам, магутнасць двух працуючых энергаблокаў Запарожскай АЭС была зменшаная. Рамонт лініі немагчымы, паколькі ў зоне пашкоджання працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні», — заявіла Дзянісава.
Паводле Дзянісавай, у выніку поўнага абясточвання наступствы будуць больш сур’ёзнымі, чым на Чарнобыльскай АЭС, паколькі ў Энергадары — 6 рэактараў і 6 басейнаў, якія трэба ахалоджваць.
***
Польшча прэзентавала NATO праект міратворчай місіі ва Украіне. ЗША яго не падтрымалі
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак на сустрэчы міністраў абароны NATO ў Брусэлі прадставіў праект стварэння міратворчай місіі ва Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Польшчы.
«Абмеркавалі крокі, якія трэба зрабіць, каб спыніць уварванне Расеі. Са свайго боку прадставіў праект, пра які падчас свайго візіту ў Кіеў гаварыў віцэ-прэм’ер-міністр Яраслаў Качыньскі. Прадставіў гэты праект саюзнікам, каб яны падумалі, ці можна і як сфармаваць міратворчую місію ва Украіне», — сказаў Марыюш Блашчак пасля сустрэчы міністраў абароны NATO. Ён дадаў, што такая місія выконваецца ў Косаве.
Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Нэд Прайс, каментуючы польскую прапанову аб міратворчай місіі, сказаў, што прысутнасць амерыканскіх салдат на тэрыторыі Украіны толькі працягне вайну.
«Прысутнасць амерыканскіх салдат на тэрыторыі Украіны, амерыканскіх лётчыкаў, мае патэнцыял ператварыць яе ў нешта яшчэ большае і, бясспрэчна, больш сур’ёзнае», — цытуе Прайса Onet у адказ на пытанне аб прапанове Польшчы.
Раней віцэ-прэмʼер урада Польшчы і старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі падчас візіту ў Кіеў 15 сакавіка прапанавалі накіраваць ва Украіну міратворчую місію.
***
Расея не выканае рашэнне суда ААН пра спыненне вайны ва Украіне
Расея не будзе выконваць рашэнне Міжнароднага суда ААН пра неадкладнае спыненне вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
„Не, не зможам прыняць гэта рашэнне пад увагу. У міжнароднага суда ёсць такое паняцце, як згода бакоў. Тут ніякай згоды быць не можа”, — цытуе ТАСС словы прэс-сакратара Пуціна.
16 сакавіка Міжнародны суд ААН запатрабаваў, каб Расея неадкладна спыніла вайну ва Украіне, у тым ліку і праз падкантрольныя ёй „ЛНР” і „ДНР”.
***
Пазіцыя Расеі на перамовах з Украінай рэзка памякчэла
Цяпер перамовы праходзяць з дапамогай абароненых каналаў сувязі, над вырашэннем канкрэтных гуманітарных, эканамічных і юрыдычных пытанняў працуюць шмат падгруп.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заяўляе, што пазіцыя Расейскай Федэрацыі на перамовах з Украінай памякчэла.
Пра гэта Падаляк сказаў у інтэрв’ю польскім СМІ, тэкст якога мае УНІАН.
Ён адзначыў, што Расея поўнамаштабна ўварвалася ва Украіну, каб паставіць ультыматум. „З такім стаўленнем прыйшла на першыя перамовы. Яны поўнасцю ўсведамляюць цяжкасці, у якіх апынуліся. Увесь свет убачыў, што другая па магутнасці армія вымушана прасіць дапамогі ў Кітая, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана, таму што натыкнулася на супраціў Украіны, якая, дарэчы, ніколі не была мілітарнай дзяржавай. Гэты міф аб магутнасці Расеі і павазе, якой яна заслугоўвае, які старанна культывуецца на Захадзе, толькі што разбурыўся”, – заявіў Падаляк.
Паводле яго слоў, відавочна, што ў гэтай сітуацыі Украіна не згаджаецца на прагныя кампрамісы, якія б нейкім чынам перашкодзілі ўкраінскім інтарэсам. „Украінскае грамадства такое рашэнне не задавальняе. Людзі гінуць на палях бітвы, а мы будзем слухаць прэтэнзіі РФ?”– дадаў ён.
Падаляк адзначыў, што Украіна настроена змагацца да канца сваіх сіл. „Цяпер на многіх напрамках менавіта ўкраінскае войска перайшло ў контрнаступленне”, – падкрэсліў ён.
Таксама дарадца кіраўніка АП распавёў, як выглядае перамоўны працэс з Расеяй.
“Раней мы працавалі ў форме вочных сустрэч, але дарога займае вельмі шмат часу з-за баёў. Таму зараз мы працуем дыстанцыйна, маем зносіны праз абароненыя закрытыя каналы. Акрамя галоўных перагаворшчыкаў, ёсць шмат падгруп, якія сумесна працуюць над вырашэннем канкрэтных задач. пытанні гуманітарныя, эканамічныя і юрыдычныя. Нам вельмі важна, каб падпісанае пагадненне не супярэчыла міжнародным дагаворам або Канстытуцыі Украіны і Расеі”, – падкрэсліў Падаляк.
„Магу сказаць, што апошнім часам расейская дэлегацыя рэзка памякчэла. Цяпер яны больш аб’ектыўна мяркуюць аб навакольным свеце і паводзяць сябе вельмі правільна. Няма ні хамства, ні грубасці, уласцівых расейскім уладам. Вядома, іх светапогляд скажоны ўласнай прапагандай”, – адзначыў ён.
Акрамя гэтага Падаляк сказаў, што „спачатку Расея прыйшла з многімі жаданнямі, большасць з якіх ужо не разглядаюцца”, таксама ёсць значна лепшае разуменне ўсіх агнявых кропак.
Як паведамляў УНІАН, сёння, 17 сакавіка, Падаляк выказаў меркаванне, што на ўзгадненне спрэчных момантаў пры распрацоўцы мірнага пагаднення паміж Украінай і Расеяй спатрэбіцца ад некалькіх дзён да паўтара тыдня.
Адным з ключавых аспектаў мірнага пагаднення, у распрацоўцы якога прымаюць апасродкаваны ўдзел таксама і нашы партнёры, у тым ліку Польшча, з’яўляецца неадкладнае спыненне агню і неадкладнае вывядзенне расейскіх войскаў з тэрыторый Украіны па канкрэтным, юрыдычна вывераным плане. Акрамя таго, менавіта замежныя дзяржавы будуць гарантаваць выкананне ўмоў і бяспеку Украіны ў будучыні. Гэта будзе дакумент, які падрабязна апісвае парадак дзеянняў у выпадку паўторнай агрэсіі з боку Расеі – інавацыйная формула, якая можа стаць базай для стварэння зусім новай сістэмы бяспекі ў Еўропе.
***
Арастовіч: Наступ Расеі на Кіеў, Сумы, Чарнігаў і Харкаў немагчымы без істотнага падвозу рэзерваў
«Акупанты не адводзяць войскі, але ў іх было шэсць аперацыйных напрамкаў, а цяпер толькі тры. Гэта паказвае, што яны вычарпалі свае сілы», — адзначыў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.
Таксама Арастовіч заклікаў украінцаў да рэйкавай вайны, каб адсекчы магчымасць паставак зброі.
***
Арастовіч аб злачынствах акупантаў: Сотні выпадкаў расстрэлаў, рабаванняў і згвалтаванняў
Толькі адзін з 300 такіх выпадкаў трапляе ў кадр, як растрэл чаргі за хлебам у Чарнігаве.
Фіксуюцца сотні выпадкаў масавых расстрэлаў акупантамі мірнага насельніцтва, рабаванняў і шмат выпадкаў згвалтаванняў.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч.
Ён успомніў аб выпадку ў Чарнігаве, калі акупанты расстралялі людзей, якія стаялі ў чарзе па хлеб. „Чарнігаў – адзін з тых гарадоў, якія падвяргаюцца пастаянным абстрэлам па грамадзянскіх аб’ектах. … Але ёсць значна больш прыкрыя выпадкі”, – сказаў Арастовіч.
Паводле яго слоў, чатыры дні таму некалькі сем’яў выязджалі ў напрамку Балаклея-Ізюм, аднак іх спынілі акупанты, якія агледзелі аўто і паглядзелі ўнутр, пераканаўшыся, што там знаходзяцца дзеці, у тым ліку дашкольнікі. „Пажадалі шчаслівага шляху і расстралялі ў спіны. Адна з гэтых машын уцалела, лёс другой невядомы, трэцюю расстралялі разам з дзецьмі”, – расказаў ён.
Дарадца кіраўніка АП адзначыў, што такія выпадкі з’яўляюцца нярэдкімі. „Шматлікія выпадкі, калі ў гарадах вакол Кіева згвалтаванні, масавыя расстрэлы мясцовага насельніцтва … Раней былі адзінкавыя выпадкі, а цяпер сістэматычнае прымяненне гвалту назіраецца”, – падкрэсліў ён.
Арастовіч заявіў, што расейскае войска звяртаецца да грубага масавага знішчэння насельніцтва і адпаведнае ўчорашняе рашэнне суда ААН паказала гэта. „Гэта справа генацыду РФ супраць Украіны… Інакш кваліфікаваць нельга. Колькасць такіх выпадкаў перавышае сотні: масавыя расстрэлы насельніцтва, рабаванні, вельмі шмат выпадкаў згвалтаванняў… А пападае ў кадр, як у Чарнігаве, можа адзін з 300 такіх выпадкаў” , – адзначыў ён.
Як паведамляў УНІАН, у Чарнігаве за мінулыя суткі ў выніку варожых абстрэлаў загінулі 53 чалавекі, забітыя расейскім агрэсарам.
Сёння, 17 сакавіка, ДСНС паведаміла, што ў выніку варожага авіяўдару па інтэрнаце ў Чарнігаве загінула сям’я з трыма дзецьмі. Сярод загінулых: трохгадовыя двайняты – хлопчык і дзяўчынка, старэйшая сястрычка 12 гадоў і іх бацькі. Іх целы ратавальнікі дасталі падчас правядзення работ па разборы канструкцый будынка інтэрната.
***
Чарнігаў на мяжы гуманітарнай катастрофы
З-за нападу Расеі горад Чарнігаў аказаўся на мяжы гуманітарнай катастрофы. Там ужо некалькі дзён няма цяпла, электрычнасці і вады, мала прадуктаў харчавання і медыкаментаў.
Пра гэта заявіў гарадскі галава Уладзіслаў Атрошанка ў інтэрв’ю РБК-Украіна.
Ён адзначыў, што горад стаіць перад рызыкай успышкі кішачных захворванняў – немагчыма выконваць санітарыю, таму што ў горадзе няма і вады. Халоднай і гарачай вады, паколькі няма электраэнергіі. Разбураны амаль усе аб’екты інфраструктуры.
***
На сёння, 17 сакавіка, узгоднена дзевяць гуманітарных калідораў – адзін з Марыўпаля ў Запарожжа
Украінскія ўлады працягваюць эвакуяваць людзей з франтавой зоны і дастаўляць жыццёва важную прадукцыю ў гарады і паселішчы, дзе яе не хапае. Напрыклад, учора з Марыўпаля ўдалося выехаць 11 тысячам мірных жыхароў. Яны прыбылі ў Запарожжа, дзе атрымалі адпаведную дапамогу. А на сёння, 17 сакавіка, узгоднена дзевяць гуманітарных калідораў. Пра гэта паведаміла міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.
Адзін з маршрутаў – са шматпакутнага Марыўпаля. Расейскія акупанты працягваюць парушаць дамоўленасці і абстрэльваць эвакуацыйныя калоны і месцы збору. Але людзей усё роўна ўдаецца вывезці з гарачых кропак нават пад кулямі.
Гуманітарныя калідоры ва Украіне 17 сакавіка
Данецкая вобласць. З Марыупаля ў Запарожжа. Украінскія ўлады плануюць адправіць аўтобусы з Запарожжа ў Бярдзянск для эвакуацыі людзей з Марыўпаля. Па маршруце таксама паедзе аўтацыстэрна з палівам для запраўкі прыватных машын.
Кіеўская вобласць. З горада Барадзянка ў Жытомір. З сяла Шаўчэнкава ў горад Бровары. Плануецца таксама даставіць гуманітарную дапамогу ў выглядзе прадуктаў і медыкаментаў у гарады Гостомель, Буча, вёскі Семіпалкі, Маркаўцы, Афанасаў.
Харкаўская вобласць. Будзе прадастаўляцца гуманітарная дапамога з Харкава ў Ваўчанск.
Ірына Верашчук таксама заявіла, што зараз вядзецца праца па ўзгадненні маршрутаў для паставак гуманітарных грузаў ва ўсе акружаныя і заблакаваныя паселішчы. Асобна ідуць перамовы наконт вызвалення грамадзянскіх асоб, якіх акупанты незаконна ўзялі ў палон.
***
Ва Украіне распавялі аб знішчэнні акупантамі аб’ектаў культурнай спадчыны
Намеснік міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Кацярына Чуева расказала аб знішчэнні расейскімі акупантамі аб’ектаў культурнай спадчыны Украіны, пра гэта ішла размова падчас яе анлайн-брыфінгу.
Гаворачы аб прычыненых расейцамі разбурэннях, Чуева заўважыла: „Маем, на жаль, толькі прыблізныя ўяўленні аб маштабах разбурэння помнікаў і іншых аб’ектаў культурнай спадчыны. Паколькі баявыя дзеянні працягваюцца. І цэлы шэраг гістарычных гарадоў знаходзіцца ў аблозе, а некаторыя, на жаль, акупаваныя”.
Значная колькасць разбурэнняў, дадала яна, звязана з ужываннем ракетнай зброі, бамбавікоў і цяжкай артылерыі.
„Пераважна пакутуюць помнікі архітэктуры, у якія трапляюць ракеты або іх абломкі, або снарады, і ўласна выбуховыя хвалі”, – растлумачыла Чуева.
Так, пашкоджанню і разбурэнням падвергліся, у прыватнасці, Гісторыка-краязнаўчы музей у Ахтырцы, будынак Музея ўкраінскіх старажытнасцяў Васіля Тарноўскага ў Чарнігаве, будынак Музея-запаведніка „Сядзіба Папова” ў Васільеўцы, будынкі на тэрыторыі Святагорскай Лаўры ў Данецкай вобласці, будынак Храма Нараджэння на Жытоміршчыне, будынак Драматычнага тэатра ў Марыўпалі.
***
Разбурайце сцяну паміж свабодай і няволяй: Зяленскі звярнуўся да Бундэстагу Германіі
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў Германію прадэманстраваць лідарства з мэтай спынення вайны Расеі супраць Украіны. Як перадае УНІАН, пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас выступу перад нямецкім Бундэстагам.
„Былы акцёр і прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Рональд Рэйган сказаў аднойчы ў Берліне: „Разбурайце гэтую сцяну!”. Я хачу сказаць зараз вам: канцлер Шольц, разбурайце гэтую сцяну! Дайце Германіі лідарства, якога вы заслугоўваеце, і чым вашыя нашчадкі будуць толькі ганарыцца. Падтрымайце нас! Падтрымайце мір! Падтрымайце кожнага ўкраінца! Спыніце вайну! Дапамажыце нам яе спыніць!”– падкрэсліў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны сказаў, што звяртаецца да Бундэстагу пасля шматлікіх сустрэч, перамоў, заяў і просьбаў, а таксама пасля крокаў у падтрымку Украіны, некаторыя з якіх запозненыя пасля санкцый, якіх, відавочна, мала, каб спыніць гэтую вайну.
***
«Падчас вайны загінулі 108 дзяцей. Гэтая лічба не канчатковая» – заява ўкраінскай пракуратуры
Па стане на раніцу ад расейскай ваеннай агрэсіі ва Украіне загінулі 108 дзяцей і больш за 120 параненыя ў выніку ўзброенай агрэсіі Расеі. Пра гэта паведамляе Офіс генпракурора Украіны.
«Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Кіеўскай (52), Харкаўскай (34), Данецкай (25), Чарнігаўскай (24), абласцях. Гэтыя звесткі не з’яўляюцца канчатковымі, бо няма магчымасці агледзець месцы здарэння, дзе вядуцца актыўныя баявыя дзеянні і на часова акупаваных тэрыторыях», — інфармуюць пракуроры.
Таксама вядома, што ў выніку бамбавання і абстрэлаў расейцы пашкодзілі не менш за 411 навучальных устаноў, 63 з іх разбурылі цалкам. Але і гэтыя лічбы не канчатковыя, бо праз бесперапынныя абстрэлы і баявыя дзеянні немагчыма агледзець усе школы. Баі і абстрэлы працягваюцца. Офіс Генеральнага пракурора Украіны адзначае, што выкарыстоўвае ўсе нацыянальныя і міжнародныя юрыдычныя франты для прыцягнення Расеі да адказнасці за ўчыненне ваенных злачынстваў ва Украіне.
***
Кіраўнік Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чавус кажа, што за суткі ў моргі Чарнігава паступіла 53 целы загінулых у выніку абстрэлаў расейцамі
Па словах Чавуса, вораг працягвае наносіць сістэмныя абстрэлы Чарнігава, знішчаючы інфраструктуру горада.
***
Людзі ў бамбасховішчы пад Марыўпальскім драмтэатрам выжылі
Людзі, якія хаваліся ў бамбасховішчы ў будынку Марыўпальскага драмтэатра, выжылі, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на дэпутата Сяргея Таруту. Паводле яго слоў, бамбасховішча пад драматычным тэатрам у Марыўпалі вытрымала, людзі жывыя. Цяпер ідзе разбор завалаў.
У сваім відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў „Сэрца разрываецца ад таго, што расейцы робяць з Украінай”.
Напярэдадні будынак Марыўпальскага драмтэатра быў знішчаны. Украінскі МЗС паведамляў, што расейскія войскі скінулі на будынак магутную бомбу. У гэтым будынку хаваліся людзі — каля тысячы мірных грамадзян.
Агенцтва Reuters апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія зрабіла прыватная амерыканская кампанія Moxa Technologies. На іх відаць, што каля тэатра на зямлі з двух бакоў па-расейску вялікімі літарамі напісанае слова „Дзеці”.
***
Пракурор суда, які расследуе магчымыя ваенныя злачынствы, накіраваў Расеі запыт пра сустрэчы.
„На мой погляд, важна, каб Расейская Федэрацыя актыўна ўдзельнічала ў гэтым расследаванні, і я гатовы сустрэцца з імі”, – падкрэслівае пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан.
Крэмль катэгарычна адпрэчвае словы Хана пра нібыта важкія падставы для справы супраць РФ у сувязі з ваеннай аперацыяй на Украіне.
***
Мінабароны Вялікабрытаніі сцвярджае, што Расея выкарыстоўвае старое, менш дакладнае ўзбраенне. У брытанскім ведамстве заявілі, што Расея, верагодна, выкарыстала больш сваіх узбраенняў паветранага базавання, чым планавалася першапачаткова, бо яна спрабуе ўзяць пад кантроль украінскую паветраную прастору і, верагодна, „выкарыстоўвае больш старую і менш дакладную зброю”.
У сваёй апошняй справаздачы абароннай разведкі Міністэрства абароны папярэдзіла, што старая зброя Расеі „менш эфектыўная ў ваенным плане і з большай верагоднасцю прывядзе да ахвяр сярод мірнага насельніцтва”.
Паводле апошніх дакладаў ААН, пацярпелі 1 900 мірных жыхароў, у тым ліку 726 чалавек загінулі. „Сапраўдная лічба ахвяр, верагодна, будзе значна большай і будзе расці, пакуль працягнецца канфлікт”, — заявілі ўбрытанскім міністэрстве абароны.
***
Дваццаць другі дзень украінцы гераічна змагаюцца супраць расейскай агрэсіі.
Сусветная арганізацыя здароўя паведаміла пра 43 удары па шпіталях і іншых медустановах з пачатку вайны ва Украіне. Па звестках арганізацыі, мінімум Е3 напады звязаныя з ужываннем цяжкага ўзбраення — агнястрэльнай зброі, танкаў, ракет, бомбаў ці мінамётаў, паведамляе DW.
Ва Украіне сёння не засталося месцаў, дзе не было б відавочнай ваеннай пагрозы, заявіў міністр унутраных спраў краіны Дзяніс Манастырскі.
„Мы ўжо не назавем вобласці, дзе не адбываліся абстрэлы, ці дзе не знаходзілі прадстаўнікоў дыверсійных груп”, — сказаў ён.
***
Падтрымка Украіны – стала адной з галоўных тэмаў перамоваў паміж прэзідэнтамі Польшчы і Турэччыны, што прайшлі наппярэддані ў Анкары.
“Мы дамовіліся, што трэба працягваць дыпламатычны шлях па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, заявіў прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган. Пра наплыў уцекачоў з Украіны падчас прэс-канферэнцыі распавёў прэзідэнт Анджэй Дуда. Паводле яго слоў, польскую мяжу перасеклі амаль два мільёны ўцекачоў з Украіны.
„Гэта велізарны выклік для нас, для Польшчы, мы можам упэўнена казаць пра крызіс. Калі мы не атрымаем падтрымкі, мы апынемся ў вельмі складанай сітуацыі. Я зьвяртаюся да ўсёй міжнароднай супольнасьці з просьбай пра дапамогу для Польшчы” – сказаў Анджэй Дуда пасля сустрэчы з прэзідэнтам Турэччыны.
***
Кітай ніколі не нападзе на Украіну, але падтрымае яе эканамічна і палітычна- сказаў пасол Кітая ва Укріане. «У той сітуацыі, якая цяпер склалася, мы будзем дзеіць адказна. Мы ўбачылі, наколькі вялікае адзінства ўкраінскага народа, а значыць, і яго сіла», — сказаў кітайскі пасол.
***
За 20 дзён расейскага ўварваньня ва Украіну, паводле кансэрватыўнай ацэнкі амэрыканскай выведкі, загінулі больш за 7 тысяч расейскіх вайскоўцаў, піша The New York Times.
Чыноўнікі Пэнтагону адзначаюць, што 10-працэнтны ровень стратаў, уключаючы забітых і параненых, для аднаго падразьдзяленьня робіць яго няздольным выконваць баявыя задачы, а расейскія страты ва Ўкраіне, у тым ліку прыкладна ад 14 да 21 тысяч параненых, блізкія да гэтага роўню.
***
У Кіеве ў выніку падзення збітай ракеты загінуў чалавек. Яшчэ тры асобы пацярпелі, а трыццаць былі эвакуяваны. Прычына – пажар і частковае абвальванне канструкцый верхніх паверхаў жылога дома. Пра гэта паведамляе МНС. Узгаранне было ліквідавана.
Вызвалены з палону мэр Мелітопаля Іван Фёдараў. Украінскага горада, які ніколі не падпарадкуецца акупантам. – сказаў у сваім відэазвароце прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі звярнуўся таксама да расейскіх салдат: „Складзіце зброю, каб застацца ў жывых!” Калі вайна Расеі супраць Украіны працягнецца, рускія маці страцяць сваіх дзяцей больш, чым у Аўганскай і Чачэнскай вайне разам узятых” – сказаў Зяленскі
16 сакавіка ў Марыупалі расeйцы разбамбілі драматычны тэатр, у якім маглі хавацца сотні людзей. Мясцовыя ўлады не могуць ацаніць маштабы здарэння, бо ў горадзе працягваюцца абстрэлы жылых кварталаў.
Пазней пачнецца разбор завалаў. Цэнтральная частка будынка разбураная. Завалены ўваход у бамбасховішча.
Расейцы сваё дачыненне да атакі на тэатр адмаўляюць.
„Сэрца разрываецца ад таго, што расейцы робяць з нашай Украінай”, – сказаў у сваім відэа-звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Колькі яшчэ акупанты павінны забіць украінцаў, каб лідэры Захаду пагадзіліся закрыць неба? Пытае прэзыдэнт Украіны.
***
22-і дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.
з 24 лютага па 17 сакавіка страты акупантаў арыентыровачна склалі:
асабовага складу – каля 13800 чалавек,
танкаў ‒ 430,
баявых браніраваных машын – 1375,
артылерыйскіх сістэм – 190,
самалётаў – 84,
верталётаў – 108.
Аперытыўная інфармацыя ад Генеральнага штабу УСУ на раніцу 17 сакавіка:
ЗША стварылі адмысловую структуру для пошуку актываў расейскіх алігархаў.
Да адказнасьці мяркуецца прыцягваць і тых, хто дапамагае перамяшчаць і хаваць актывы.
ЗША абвясьцілі пра пачатак працы спэцыяльнай групы, якая будзе займацца пошукам і арыштам актываў расейскіх элітаў і алігархаў, а таксама падстаўных асоб, якія імі выкарыстоўваюцца. У ёй бяруць удзел ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Японія, Нямеччына, Францыя, Італія і Эўракамісія.
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», ад кожнай з гэтых краін у склад групы ўвойдуць прадстаўнікі міністэрства фінансаў, міністэрства юстыцыі і міністэрства ўнутраных спраў.
У сераду кіраўнік Мінфіна ЗША Джанэт Элен і генпракурор Мэрык Гарланд правялі першую віртуальную сустрэчу з прадстаўнікамі ўсіх краін-удзельніц. Яны дамовіліся «выкарыстоўваць усе свае паўнамоцтвы для збору і абмену інфармацыяй і прыняцьця канкрэтных крокаў, уключаючы санкцыі, замарожваньне актываў, канфіскацыю злачыннай маёмасьці і крымінальныя перасьледы».
svaboda.org